Польская студыя ў Вільні адсьвяткуе 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.02.2018 14:53
Першы спэктакль, які пройдзе ў сакавіку, будзе прысьвечаны постаці маршала Юзэфа Пілсудзкага.
Вільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0
З нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы ў Летуве будуць паказаныя спэктаклі, якія паставіць Польская тэатральная студыя ў Вільні. Першы спэктакль, які пройдзе ў сакавіку, будзе прысьвечаны постаці маршала Юзэфа Пілсудзкага.
Польская тэатральная студыя ў Вільні сёлета адзначае 58 год дзейнасьці. У сёлетнім рэпэртуары студыі будзе ня мала тэм, зьвязаных з незалежнасьцю Польшчы. У сакавіку акторы паставяць спэктакль «Маршал: жаўнер духу». Гэта будзе аповед пра тое, як выглядала жыцьцё Юзэфа Пілсудзкага да 1918 году.
Польская тэатральная студыя будзе таксама рабіць паралелі да спэктакляў, паэзіі і музыкі даваенная Вільні, а таксама постацяў, зьвязаных з горадам, такія як Ханка Ардануўна.
Студыя ў Вільні была заснаваная ў лістападзе 1960 году. Гэта была першая такога тыпу мастацкая пляцоўка, заснаваная ў Вільні пасьля Другой сусьветнай вайны.

ав