Нізкатарыфная авіякампанія Ryanair адкрывае рэйсы з Польшчы ў Ярданію
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.02.2018 12:23
Самалёты лоў-коста будуць выконваць рэйсы ў Аман з двух польскіх аэрапортаў – Варшава-Модлін і Кракаў.
Boeing 737-800 бюджэтнай авіякампаніі Ryanair pixabay.com/Public Domain CC0
Нізкатарыфная авіякампанія Ryanair адкрывае рэйсы з Польшчы ў Ярданію. З кастрычніка 2018 году самалёты лоў-коста будуць выконваць рэйсы ў сталіцу Ярданіі Аман з двух польскіх аэрапортаў – Варшава-Модлін і Кракаў.
З абодвух аэрапортаў плянуюцца два рэйсы ў тыдзень.
Ярданія – гэта папулярны напрамак сярод турыстаў. У мінулым годзе даходы з турызму склалі амаль 20% бюджэту.
Ryanair – найбуйнейшая ў Эўропе й другая ў сьвеце (першая – амэрыканская Southwest Airlines) бюджэтная авіякампанія з галаўным офісам у Дубліне. У парку Ryanair – больш за 410 самалётаў Boeing 737-800, якія абслугоўваюць сотні паветраных трас у Эўропе.
Нізкатарыфная авіякампанія Ryanair адкрывае рэйсы з Польшчы ў Ярданію. З кастрычніка 2018 году самалёты лоў-коста будуць выконваць рэйсы ў сталіцу Ярданіі Аман з двух польскіх аэрапортаў – Варшава-Модлін і Кракаў.
З абодвух аэрапортаў плянуюцца два рэйсы ў тыдзень.
Ярданія – гэта папулярны напрамак сярод турыстаў. У мінулым годзе даходы з турызму склалі амаль 20% бюджэту краіны.

вс