Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве памёр адзін зь вядомейшых польскіх актораў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 18:30
Войцех Пакора найбольш запомніўся палякам як выканаўца камэдыйных роляў, а дыялёгі актора й фільмы зь яго ўдзелам сталі культавымі.
Войцех ПакораВойцех Пакораyoutube.com/screen

У Варшаве памёр адзін зь вядомейшых польскіх актораў
У Варшаве ва ўзросьце 83 гадоў памёр вядомы польскі актор Войцех Пакора. Цягам сваёй кар'еры ён выканаў дзясяткі роляў у тэатры й кіно, выступаў таксама на эстрадзе. Найбольш запомніўся палякам як выканаўца камэдыйных роляў, а дыялёгі актора й фільмы зь яго ўдзелам сталі культавымі.
Войцех Пакора нарадзіўся 2 кастрычніка 1934 году ў Варшаве. Закончыў сталічны тэхнікум будаўніцтва рухавікоў, а пазьней – Варшаўскую тэатральную акадэмію. У тэатры дэбютаваў у 1958 годзе, у кіно – у 1960.
Войцех Пакора быў таксама выкладчыкам акторскага майстэрства ў Варшаўскай тэатральнай акадэміі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт