Манахі ініцыююць кампанію «Падаруй пончык Афрыцы»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.02.2018 15:58
Мэта збору ў гэтым годзе, акрамя дапамогі галадаючым, таксама будаўніцтва школ і дзіцячых садкоў.
Bild: Tomek Augustyn/flickr.com
Хрысьціянскі фонд «Капуцыны і місія» заклікае прыняць удзел у чарговай кампаніі «Падаруй пончыка Афрыцы». Кульмінацыя акцыі адбудзецца ў Тлусты чацьвер, калі палякі перад постам ядуць пончыкі, але яна будзе працягвацца цягам цэлага Вялікага посту аж да Вялікадня.
Манахі заахвочваюць купляць на іх сайце www.paczek.kapucyni.pl. «Віртуальныя пончыкі». Такім чынам, можна дапамагчы галодным дзецям у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і ў Чадзе.
Мэта збору ў гэтым годзе, акрамя дапамогі галадаючым, таксама будаўніцтва школ і дзіцячых садкоў.
У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і ў Чадзе працуе адзінаццаць польскіх капуцынаў. Іх дзейнасьць выходзіць за рамкі задач, зьвязаныя са служэньнем сьвятара. Яны кормяць дзяцей- сірот і будуюць школы, таму што адукацыя гэта адзіны шанец для рэальных зьменаў у Афрыцы.
Два злотых, столькі каштуе пончык, гэта кошт прадуктаў харчаваньня афрыканскага дзіцяці на працягу двух дзён.
Брат Ежы Стэліга просіць таксама дапамагчы пабудаваць калодзежы ў Афрыцы. Кожны дзень, каля тысячы маладых афрыканцаў паміраюць ад хвароб, выкліканых пітной забруджанай вадой.
Сабраныя ў гэтым годзе грошы будуць выкарыстаныя таксама для апэрацый і падрыхтоўкі да самастойнага жыцьця пяці афрыканскіх інвалідаў.
яс