Мазавецкі ваявода зрабіў немагчымай дэманстрацыю ля амбасады Ізраіля
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.01.2018 15:15
Нацыяналістычныя арганізацыі плянавалі прадэманстраваць сваю падтрымку Польшчы ў спрэчцы зь Ізраілем.
Мазавецкі ваявода зрабіў немагчымай дэманстрацыю ля амбасады Ізраіля.PAP/Radek Pietruszka
Мазавецкі ваявода зрабіў немагчымай дэманстрацыю ля амбасады Ізраіля
Нацыяналістычныя арганізацый плянавалі прадэманстраваць сваю падтрымку Польшчы ў спрэчцы зь Ізраілем.
Мазавецкі ваявода ў сувязі з плянаванай на сёньня дэманстрацыяй асяродзьдзя нацыяналістаў забараніў рух транспарту й пешаходаў перад амбасадай Ізраіля ў Варшавы. Забарона дзейнічае з 13.00 гадзіны сёньняшняга дня па 5 лютага.
Асобы, якія парушаць забарону будуць пакараныя штрафам. Забарона не распаўсюджваецца на мясцовых жыхароў і іх гасьцей.
Дэманстрацыя прадстаўнікоў „Нацыянальнага руху”, „Радыкальна-нацыянальнага лягера” і „Ўсепольскай моладзі” была заплянаваная на сёньня на 17.00 гадзіну. Паводле „Нацыянальнага руху”, дэманстрацыя заплянаваная ў якасьці пратэсту супраць „хлусьні Ізраіля, якая датычыць адносінаў Польшчы й палякаў да габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны”.
Нагадаем, ізраільскі ўрад і палітычная апазыцыя ў гэтай краіне крытыкуюць польскі законапраект датычны Інстытуту нацыянальнай памяці. Дакумэнт, між іншым, уводзіць пакараньне за выкарыстоўваньне ілжывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.
аз
Мазавецкі ваявода ў сувязі з плянаванай на сёньня дэманстрацыяй асяродзьдзя нацыяналістаў забараніў рух транспарту й пешаходаў перад амбасадай Ізраіля ў Варшаве. Забарона дзейнічае з 13.00 гадзіны сёньняшняга дня па 5 лютага.
Асобы, якія парушаць забарону, будуць пакараныя штрафам. Забарона не распаўсюджваецца на мясцовых жыхароў і іх гасьцей.