Паляка аштрафавалі за здымак на беларускай тэрыторыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.01.2018 14:25
Мужчына нелегальна перасек мяжу з Беларусьсю і вярнуўся назад для таго, каб зрабіць сабе здымак.
radyjo.net
Функцыянэры Памежнай варты Польшчы пакаралі штрафам турыста, які нелегальна перасек мяжу з Беларусьсю і вярнуўся назад, каб зрабіць сабе здымак. Здарэньне адбылося напрыканцы мінулага тыдня.
49-гадовы жыхар Сылескага ваяводзтва, які знаходзіўся з турыстычным візытам у гміне Пласка, пайшоў на шпацыр уздоўж польска-беларускай мяжы. Нягледзячы на інфармацыйныя шыльды, якія паведамляюць пра забарону перасячэньня дзяржаўнай мяжы, ён сьвядома перасек мяжу, каб зрабіць здымак. Мужчына прызнаў віну і быў аштрафаваны на 500 злотых (143 даляры).
Паводле польскага заканадаўства, за перасячэньне дзяржаўная мяжы ў недазволеных месцах пагражае да 500 злотых штрафу, а нават пазбаўленьне волі за перасячэньне мяжы з выкарыстаньнем гвалту, пагрозаў ці ў супрацы з іншымі асобамі.
Функцыянэры Памежнай варты Польшчы пакаралі штрафам турыста, які нелегальна перасек мяжу з Беларусьсю і вярнуўся назад для таго, каб зрабіць сабе здымак. Здарэньне адбылося напрыканцы мінулага тыдня.

ав