Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманыя двое чарговыя ўдзельнікі нэанацысцкіх мерапрыемстваў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 11:42
Група нэанацыстаў у лесе сьвяткавала дзень народзін Адольфа Гітлера.
Кадр з рэпартажа тэлеканалу TVN

Па загадзе пракуратуры затрыманыя двое чарговых удзельнікаў нэанацысцкіх мерапрыемстваў у Сылезіі. Агулам затрыманыя пяць чалавек.
Запіс імпрэзы скрытай камэрай паказала ў сваім эфіры тэлевізія TVN. Адразу пасьля выйсьця перадачы ў эфір генэральны пракурор Польшчы загадаў распачаць сьледзтва ў справе публічнай прапаганды таталітарнай сыстэмы. Вобшукі адбыліся адразу, а затрыманыя асобы былі зьдзіўленыя акцыяй службаў і не пасьпелі схаваць доказы. У іх былі знойдзеныя матэрыялы, якія папулярызуюць нацызм, і зброя.
Папулярызацыю нацызму ў Польшчы вострымі словамі асудзіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. У інтэрвію Польскаму радыё ён сказаў, што польскае грамадзтва ня прыме людзей, якія ўшаноўваюць Адольфа Гітлера. Анджэй Дуда сказаў, што ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў павінна чакаць крымінальная адказнасьць, а ў Польшчы ня будзе шанавацца памяць Гітлера.
«Калі тое, што можна было паглядзець у тэлевізіі пацьвердзіцца, то неабходна скіраваць абвінаваўчы акт супраць гэтах людзей. Нельга дапусьціць, каб такія арганізацыі ўвогуле ў Польшчы існавалі. Гэта антыпольскія арганізацыі. Калі нехта ўшаноўвае Адольфа Гітлера, чалавека, адказнага за забойствы палякаў і іншых народаў, найперш габрэйскага, то для яго няма месца ў польскім грамадзтве».

Па загадзе пракуратуры затрыманыя двое чарговых удзельнікаў нэанацысцкіх мерапрыемстваў у Сылезіі. Агулам затрыманыя пяць чалавек.

Група нэанацыстаў у лесе сьвяткавала дзень народзін Адольфа Гітлера. Запіс імпрэзы скрытай камэрай паказала ў сваім эфіры тэлевізія TVN. Адразу пасьля выйсьця перадачы ў эфір генэральны пракурор Польшчы загадаў распачаць сьледзтва ў справе публічнай прапаганды таталітарнай сыстэмы. Вобшукі адбыліся адразу, а затрыманыя асобы былі зьдзіўленыя акцыяй службаў і не пасьпелі схаваць доказы. У іх былі знойдзеныя матэрыялы, якія папулярызуюць нацызм, і зброя.

Папулярызацыю нацызму ў Польшчы вострымі словамі асудзіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. У інтэрвію Польскаму радыё ён сказаў, што польскае грамадзтва ня прыме людзей, якія ўшаноўваюць Адольфа Гітлера. Анджэй Дуда сказаў, што ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў павінна чакаць крымінальная адказнасьць, а ў Польшчы ня будзе шанавацца памяць Гітлера.

«Калі тое, што можна было паглядзець у тэлевізіі пацьвердзіцца, то неабходна скіраваць абвінаваўчы акт супраць гэтых людзей. Нельга дапусьціць, каб такія арганізацыі ўвогуле ў Польшчы існавалі. Гэта антыпольскія арганізацыі. Калі нехта ўшаноўвае Адольфа Гітлера, чалавека, адказнага за забойствы палякаў і іншых народаў, найперш габрэйскага, то для яго няма месца ў польскім грамадзтве», - казаў Анджэй Дуда.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт