Logo Polskiego Radia
Print

Індэкс WIG ніколі ня быў настолькі высокі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2018 15:47
Варшаўская біржа каштоўных папер пабіла гістарычны рэкорд.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/gerald

Прайшло 11 гадоў і індэкс Варшаўскай біржы WIG, пабіў рэкорд усіх часоў і перайшоў бар’ер 67 773 пунктаў.

WIG паказвае агульную вартасьць кампаній, якія каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы. З пачатку году індэкс вырас на 6,4 працэнта.

Акцыі прадпрыемстваў прадаюцца на Варшаўскай біржы ад 16 красавіка 1991 года. Да гэтага часу рэкордны індэкс WIG быў зафіксаваны 7 ліпеня 2007 года, калі ён дайшоў да 67 773 пунктаў.

Рэкорд за сёньня 23 студзеня 2018 года азначае, што з пачатку біржы WIG вырас больш чым на 6,5 тыс. адсоткаў.

Сёньня індэкс Варшаўскай біржы дасягнуў найвышэйшага ўзроўню ў сваёй гісторіі 67 933 пунктаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт