Logo Polskiego Radia
Print

Польшча чакае большай прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў на сваёй тэрыторыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 14:46
Пра гэта ў Вашынгтоне заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Марыюш Блашчак і Енс СтолтэнбэргМарыюш Блашчак і Енс СтолтэнбэргPAP/Robert Siemaszko/MON

Польшча чакае большай прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў на сваёй тэрыторыі
«Размовы пра пакупку амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны «Пэтрыёт» ідуць у добрым напрамку», – заявіў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак пасьля перамоваў з дарадчыкам амэрыканскага прэзыдэнта па справах нацыянальнай бясьпекі, генэралам Гэрбэртам Рэймандам Макмастэрам. Міністар Блашчак прыбыў у Вашынгтон пасьля перамоваў у штаб-кватэры NATO. Ён паінфармаваў, што на будучым тыдні ў ЗША прыбудзе чарговая польская дэлегацыя, якая будзе працягваць перамовы ў справе пакупкі проціракетнага комплексу.
Галоўнай тэмай перамоваў новага польскага міністра нацыянальнай абароны з генэралам Макмастэрам была рэалізацыя пастановаў саміту NATO ў Варшаве, у тым ліку павелічэньне колькасьці амэрыканскіх войскаў, разьмешчаных у Польшчы.
«Я сказаў, што мы чакаем большай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў на сваёй тэрыторыі», – сказаў па выніках сустрэчы Марыюш Блашчак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт