Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя падсумавала Навагоднія сьвяты ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2018 15:11
Сёлета ў Польшчы было больш бясьпечна, чым годам раней.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыя падсумавала Навагоднія сьвяты ў Польшчы
Сёлета ў Польшчы было больш бясьпечна, чым годам раней.
Падчас сёлетніх Навагодніх сьвятаў і зьвязаных зь імі мерапрыемстваў у Польшчы было больш бясьпечна, чым годам раней. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнай камэндатуры паліцыі. Па-першае было менш ДТЗ. Па-другое, менш было таксама сьмяротных ахвяраў і параненых.
Падчас сёлетніх Навагодніх сьвятаў адбылося 284 дарожна-транспартныя здарэньні, у якіх загінулі 31 чалавек. У мінулым годзе загінулі 35 чалавек, а параненых было на 90 больш, чым летась.
У акцыі „Бясьпечнае вяртаньне” удзельнічалі каля 5 тысяч паліцэйскіх. Узмоцненыя рэйды функцыянэры паліцыі праводзілі ў асноўным на найбольш ажыўленых дарогах.
Тым ня менш у параўнаньні з апошнімі выходнымі 2016 году вырасла колькасьць нецьвярозых кіроўцаў. У мінулыя выхадныя былі затрыманыя больш за 1200 гэткіх асобаў.
аз

Падчас сёлетніх Навагодніх сьвятаў і зьвязаных зь імі мерапрыемстваў у Польшчы было больш бясьпечна, чым годам раней. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнай камэндатуры паліцыі. Па-першае, было менш ДТЗ. Па-другое, менш было таксама сьмяротных ахвяраў і параненых.

Падчас сёлетніх Навагодніх сьвятаў адбыліся 284 дарожна-транспартныя здарэньні, у якіх загінулі 31 чалавек. У мінулым годзе загінулі 35 чалавек, а параненых было на 90 грамадзян больш, чым летась.

У акцыі „Бясьпечнае вяртаньне” было задзейнічана каля 5 тысяч паліцэйскіх. Узмоцненыя рэйды супрацоўнікі паліцыі праводзілі ў асноўным на найбольш ажыўленых дарогах.

Тым ня менш у параўнаньні з апошнімі выходнымі 2016 году вырасла колькасьць нецьвярозых кіроўцаў - у мінулыя выхадныя былі затрыманыя больш за 1200 гэткіх асобаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт