Logo Polskiego Radia
Print

Польскія памежнікі затрымалі буйную партыю нелегальных цыгарэтаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.12.2017 16:44
Тытунёвыя вырабы былі знойдзеныя ў багажы грамадзянаў Украіны ў варшаўскім аэрапорце.
Photo: HansMartinPaul/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія памежнікі затрымалі буйную партыю нелегальных цыгарэтаў
Тытунёвыя вырабы былі знойдзеныя ў багажы грамадзянаў Украіны ў варшаўскім аэрапорце.
Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ў Польшчы сарвалі спробу незаконнага ўвозу ў Польшчу амаль за 100 тысяч цыгарэтаў. Тытунёвыя вырабы былі знойдзеныя ў багажы пасажыраў у аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.
Зьдзейсьніць кантрабанду спрабавалі двое ўкраінскіх грамадзянаў, якія ехалі з Адэсы. Спачатку яны плянавалі ляцець у Мілану, але канчаткова памянялі пляны й вырашылі завяршыць сваё падарожжа ў Польшчы. Хутчэй за ўсё яны спадзяваліся, што польскія памежнікі будуць менш пільныя падчас начной зьмены.
У багажы ўкраінцаў былі знойдзеныя цыгарэт з украінскімі акцызнымі маркамі. Мытнікі паведамілі, што кошт мыта й падаткаў, якіх спрабавалі пазьбегнуць кантрабандысты складае больш за 105 тысяч злотых.
аз

Супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ў Польшчы сарвалі спробу незаконнага ўвозу ў Польшчу каля 100 тысяч цыгарэтаў. Тытунёвыя вырабы былі знойдзеныя ў багажы пасажыраў у аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.

Зьдзейсьніць кантрабанду спрабавалі двое ўкраінскіх грамадзянаў, якія ехалі з Адэсы. Спачатку яны плянавалі ляцець у Мілан, але канчаткова памянялі пляны й вырашылі завяршыць сваё падарожжа ў Польшчы. Хутчэй за ўсё, яны спадзяваліся, што польскія памежнікі будуць менш пільныя падчас начной зьмены.

У багажы ўкраінцаў былі знойдзеныя цыгарэты з украінскімі акцызнымі знакамі. Мытнікі паведамілі, што кошт мыта й падаткаў, якіх спрабавалі пазьбегнуць кантрабандысты, складае больш за 105 тысяч злотых.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт