Logo Polskiego Radia
Print

Выбрана кіраўніцтва найстарэйшай беларускай арганізацыі ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2017 16:07
  • BHKT.mp3
Найстарэйшая арганізацыя беларускай нацменшасьці ў Польшчы абрала кіраўніцтва на чарговыя чатыры гады.

У Беластоку прайшоў XVIII Агульнапольскі зьезд Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, якое было заснаванае яшчэ ў 1956 годзе. Удзельнікі абіралі Галоўнае праўленьне й Прэзыдыюм. Кіраўніком БГКТ на чарговы тэрмін пераабралі 80-гадовага былога дэпутата Сэйму Польшчы Янку Сычэўскага.
Янка Сычэўскі нязьменна кіруе БГКТ цягам апошніх 25 гадоў. Паводле рашэньня дэлегатаў на пасадзе намесьніка старшыні БГКТ застаецца таксама мовазнаўца доктар Васіль Сегень. Другім намесьнікам старшыні абралі настаўніцу Дануту Тымашэвіч. У выбарчым зьезьдзе ўдзельнічала каля пяцідзесяці дэлегатаў з Гайнаўскага, Бельскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў.
Ганаровымі гасьцямі зьезду БГКТ былі генэральны консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава ды дырэктар Культурнага цэнтру Беларусі ў Польшчы Міхаіл Рыбакоў.
Зьміцер Косьцін
слухайце далучаны гукавы файл – выказваньне Янкі Сычэўскага

фота аўтара

слухайце далучаны гукавы файл – выказваньне Янкі Сычэўскага

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт