Logo Polskiego Radia
Print

На Раство ў ДТЗ загінулі 34 чалавекі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2017 11:46
Ад пятніцы ў Польшчы адбылося 330 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 34 чалавекі, 385 атрымалі раненьні.
ДТЗ у горадзе Лодзь: загінулі тры чалавекі, сем атрымалі раненьні ДТЗ у горадзе Лодзь: загінулі тры чалавекі, сем атрымалі раненьні PAP/Grzegorz Michałowski

У перадкалядны пэрыяд і на Раство ў Польшчы адбылося 330 дарожна-транспартных здарэньняў, у выніку якіх загінулі 34 чалавекі, 385 атрымалі раненьні. У гэты ж пэрыяд паліцыя затрымала 692 нецьвярозых кіроўцаў.
Нагадаем: у нядзелю была Калядная вячэра, у панядзелак - першы дзень Раства, сёньня - другі. Многія палякі пачалі выяжджаць да сваіх сем'яў на калядныя сьвяты ўжо ў пятніцу. У сувязі з гэтым польская дарожная паліцыя праводзіць узмоцненыя рэйды.
Дарожная паліцыя Польшчы заўважае пазытыўныя зьмены ў бясьпецы дарожнага руху, але таксама падкрэсьлівае, што большасьць ДТЗ можна было б пазьбегнуць. Напрыклад, паліцыянты зазначаюць, што надалей многія грамадзяне ў цёмны час сутак не карыстаюцца флікерамі альбо папярэджваючымі камізэлькамі, хоць гэтага патрабуюць ПДР. Для прыкладу, такая камізэлька дазваляе кіроўцу аўтамабіля ўбачыць пешахода на адлегласьці 300 мэтраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт