Logo Polskiego Radia
Print

Польшча клапоціцца пра інтарэсы польскіх дзяцей у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2017 13:28
Польшча прасоўвае сваю прапанову рэформы эўразьвязаўскіх правілаў, датычных бацькоўскай адказнасьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча клапоціцца пра інтарэсы польскіх дзяцей у ЭЗ
Польшча прасоўвае сваю прапанову рэформы эўразьвязаўскіх правілаў, датычных бацькоўскай адказнасьці.
Намесьнік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вуйцік (Michał Wójcik) сустрэўся ў Лёндане зь віцэ-міністрам адукацыі Вялікабрытаніі Робэртам Гудвілам (Robert Goodwill) і дзіцячым амбудсмэнам Эн Лёнгфільд (Anne Longfield). Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні, датычныя польскіх дзяцей у Вялікабрытаніі.
Міхал Вуйцік падкрэсьліў, што Вялікабрытанія зьяўляецца наступнай пасьля Нямеччыны й Бэльгіі краінай, якую ён наведвае ў рамках захадаў па забесьпячэньні інтарэсаў польскіх дзяцей у ЭЗ. Турнэ віцэ-міністра зьвязанае з рэформай эўразьвязаўскіх правілаў, датычных бацькоўскай адказнасьці.
Польшча прадставіла сваю прапанову зьменаў. Напрыклад, польскі бок прапануе, каб падчас вытворчасьцяў, датычных дзяцей, забясьпечыць пераемнасьць іх нацыянальнай, культурнай і рэлігійнай ідэнтычнасьці.
Віцэ-міністар юстыцыі зьвярнуўся таксама да прадстаўнікоў брытанскіх уладаў з просьбай, каб неадкладна паведамляць польскае Міністэрства юстыцыі пра распачацьце любой вытворчасьці ў дачыненьні да дзяцей з польскім грамадзянствам.
„Гаворка ідзе пра тое, каб мы маглі неадкладна пачаць шукаць сваякоў дзіцяці ў Польшчы, ці ў Вялікабрытаніі, або польскай прыёмнай сям'і”, - растлумачыў віцэ-міністар.
Апрача таго Міхал Вуйцік паведаміў, што польскае Міністэрства юстыцыі сур’ёзна разглядае магчымасьць накіраваньня ў Вялікабрытанію польскага судзьдзі, які быў бы прадстаўніком польскага Міністэрства юстыцыі на выспах і гарантаваў бы хуткую й эфэктыўную дапамогу дзіцяці.
аз

Намесьнік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вуйцік (Michał Wójcik) сустрэўся ў Лёндане зь віцэ-міністрам адукацыі Вялікабрытаніі Робэртам Гудвілам (Robert Goodwill) і дзіцячым амбудсмэнам Эн Лёнгфільд (Anne Longfield). Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні, датычныя польскіх дзяцей у Вялікабрытаніі.

Міхал Вуйцік падкрэсьліў, што Вялікабрытанія зьяўляецца наступнай пасьля Нямеччыны й Бэльгіі краінай, якую ён наведвае ў рамках захадаў па забесьпячэньні інтарэсаў польскіх дзяцей у ЭЗ. Турнэ віцэ-міністра зьвязанае з рэформай эўразьвязаўскіх правілаў, датычных бацькоўскай адказнасьці.

Польшча прадставіла сваю прапанову зьменаў. Напрыклад, польскі бок прапануе, каб падчас вытворчасьцяў, датычных дзяцей, забясьпечыць пераемнасьць іх нацыянальнай, культурнай і рэлігійнай ідэнтычнасьці.

Віцэ-міністар юстыцыі зьвярнуўся таксама да прадстаўнікоў брытанскіх уладаў з просьбай, каб неадкладна паведамляць польскае Міністэрства юстыцыі пра распачацьце любой вытворчасьці ў дачыненьні да дзяцей з польскім грамадзянствам.

„Гаворка ідзе пра тое, каб мы маглі неадкладна пачаць шукаць сваякоў дзіцяці ў Польшчы, ці ў Вялікабрытаніі, або польскай прыёмнай сям'і”, - растлумачыў віцэ-міністар.

Апрача таго Міхал Вуйцік паведаміў, што польскае Міністэрства юстыцыі сур’ёзна разглядае магчымасьць накіраваньня ў Вялікабрытанію польскага судзьдзі, які быў бы прадстаўніком польскага Міністэрства юстыцыі на выспах і гарантаваў бы дзіцяці хуткую й эфэктыўную дапамогу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт