Пратэстанцкія біскупы расчараваныя характарам сэймавых дэбатаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.12.2017 11:46
Ерархі ня хочуць, каб 500-годзьдзе Рэфармацыі абмяркоўвалася ў Сэйме шляхам дэпутацкіх спрэчак.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: pixel2013/pixabay.com/CC0 Public Domain
Біскупы трох пратэстанцкіх Kасьцёлаў у Польшчы зьвярнуліся да сьпікера Сэйму й апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Польскай сялянскай партыі й партыі „Nowoczesna” з просьбай адмовіцца ад заявы, датычнай сьвяткаваньня 500-годзьдзя Рэфармацыі.
Ерархі выказалі расчараваньне характарам дыскусіі, якая суправаджала заяву. Яны падкрэсьлілі, што ня хочуць, каб гэтая тэма абмяркоўвалася ў Сэйме менавіта такім чынам.
Адначасова пратэстанцкія біскупы падзякавалі парлямэнцкім фракцыям Польскай сялянскай партыі й партыі „Nowoczesna” за ініцыятыву ўшанаваньня 500-годзьдзя Рэфармацыі. Ад імя сваіх Касьцёлаў яны падзякавалі таксама прэзыдэнту Польшчы за ганаровы патранат над Цэнтральнымі ўрачыстасьцямі з нагоды юбілею Рэфармацыі й прысутнасьць кіраўніка дзяржавы на цырымоніі ў Каралеўскім замку.
Нагадаем, заяву ўнёс сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński), але яна не спадабалася дэпутатам кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, якія прагаласавалі супраць яе.
аз
Эвангельскія біскупы расчараваныя характарам сэймавых дэбатаў
Ерархі ня хочуць, каб 500-годзьдзе рэфармацыі абмяркоўвалася ў Сэйме менавіта такім чынам.
Біскупы трох эвангельскіх касьцёлаў у Польшчы зьвярнуліся ад сьпікера Сэйму й апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Польскай сялянскай партыі й партыі „Nowoczesna” з просьбай адмовіцца ад заявы, датычнай сьвяткаваньня 500-годзьдзя рэфармацыі.
Ерархі выказалі расчараваньне характарам дыскусіі, якая суправаджала заяву. Яны падкрэсьлілі, што ня хочуць, каб гэтая тэма абмяркоўвалася ў Сэйме менавіта такім чынам.
Адначасова эвангельскія біскупы падзякавалі парлямэнцкім фракцыям Польскай сялянскай партыі й партыі „Nowoczesna” за ініцыятыву ўшанаваньня 500-годзьдзя рэфармацыі. Ад імя сваіх Касьцёлаў яны падзякавалі таксама прэзыдэнту Польшчы за ганаровы патранат над Цэнтральнымі ўрачыстасьцямі з нагоды юбілею Рэфармацыі й прысутнасьць кіраўніка дзяржавы на цырымоніі ў Каралеўскім замку.
Нагадаем заяву ўнёс сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі(Marek Kuchciński), але яна не спадабалася дэпутатам кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, якія прагаласавалі супраць яе.
аз