Logo Polskiego Radia
Print

Нацыянальны банк Польшчы асьцерагае перад крыптавалютамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2017 15:24
Віртуальныя валюты не выпускаюцца, ня маюць гарантый цэнтральнага банку, не зьяўляюцца юрыдычным сродкам плацяжу.
Лягатып біткоінуЛягатып біткоінуpixabay.com/MichaelWuensch/Public Domain CC0

Gazeta Polska Codziennie
Нацыянальны банк Польшчы і Камісія фінансавага нагляду распачалі папераджальную кампанію перад рызыкай інвэставаньня ў крыптавалюты. Установы, між іншым, нагадваюць, што віртуальныя валюты не выпускаюцца, ня маюць гарантый цэнтральнага банку, а таксама не зьяўляюцца юрыдычным сродкам плацяжу. Нацыянальны банк і Камісія фінансавага нагляду стварылі адмысловую старонку uwazajnakryptowaluty.pl, на якой зьмешчаная ўся інфармацыя на тэму, адказы на найчасьцейшыя пытаньні, ацэнка крыптавалют польскімі і міжнароднымі фінансавымі ўстановамі.
Польскі нацыянальны банк адзначае, што віртуальная валюта выкарыстоўваецца як імітацыя грошай і ў юрыдычным разуменьні не зьяўляецца грашыма, а лічбавай умоўнай вартасьцю. Акрамя таго не вядома, хто стаіць за эмісіяй крыптавалюты. Можа аказацца, што інвэстуючы ў крыптавалюту інвэстары ўдзельнічаюць у фінансавай пірамідзе, а можа нават у фінансаваньні тэрарызму.
Адначасова цэнтральны банк адзначае, што ён ня супраць разьвіцьця тэхналёгіі blochchain, выкарыстаньнем якой зьяўляюцца менавіта крыптавалюты. Гэтая тэхналёгія можа мець шмат іншых прымяненьняў, напрыклад, у электронных базах дадзеных, у сфэры паслуг ці ў фінансавым сэктары.

Gazeta Polska Codziennie: Нацыянальны банк Польшчы і Камісія фінансавага нагляду распачалі папераджальную кампанію перад рызыкай інвэставаньня ў крыптавалюты. Установы, між іншым, нагадваюць, што віртуальныя валюты не выпускаюцца, ня маюць гарантый цэнтральнага банку, а таксама не зьяўляюцца юрыдычным сродкам плацяжу. Нацыянальны банк і Камісія фінансавага нагляду стварылі адмысловую старонку uwazajnakryptowaluty.pl, на якой зьмешчаная ўся інфармацыя на тэму, адказы на найчасьцейшыя пытаньні, ацэнка крыптавалют польскімі і міжнароднымі фінансавымі ўстановамі.

Польскі нацыянальны банк адзначае, што віртуальная валюта выкарыстоўваецца як імітацыя грошай і ў юрыдычным разуменьні не зьяўляецца грашыма, а лічбавай умоўнай вартасьцю. Акрамя таго не вядома, хто стаіць за эмісіяй крыптавалюты. Можа аказацца, што інвэстуючы ў крыптавалюту інвэстары ўдзельнічаюць у фінансавай пірамідзе, а можа нават у фінансаваньні тэрарызму.

Адначасова цэнтральны банк адзначае, што ён ня супраць разьвіцьця тэхналёгіі blochchain, выкарыстаньнем якой зьяўляюцца менавіта крыптавалюты. Гэтая тэхналёгія можа мець шмат іншых прымяненьняў, напрыклад, у электронных базах дадзеных, у сфэры паслуг ці ў фінансавым сэктары.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт