Logo Polskiego Radia
Print

Польскія католікі зьбіраюць ахвяраваньні для касьцёла за мяжой

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2017 13:41
Касьцёлу ў краінах Усходняй Эўропы, Расеі і Цэнтральнай Азіі неабходная матэрыяльная дапамога.
foto: pixabay.com

У каталіцкіх парафіях Польшчы сёньня адзначаецца 18-ты Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі касьцёлам у краінах Усходняй Эўропы, Расеі і Цэнтральнай Азіі. Адбываюцца богаслужэньні і праводзіцца збор грошай.

Каталіцкаму касьцёлу на ўсходзе патрэбная падтрымка, – кажа дырэктар Офіса дапамогі католікам на ўсходзе ксёндз Лешак Крыжа. Нягледзячы на тое, што ёсьць ужо там касьцёлы і духоўныя сэмінарыі, надалей не хапае сьвятароў і манашак. Патрэбныя таксама грошы на сацыяльныя праекты і рамонты храмаў.

У мінулым годзе дзякуючы ахвярнасьці палякаў удалося сабраць звыш двух мільёнаў злотых на гэтыя мэты. На гэты раз дапамога будзе прызначаная галоўным чынам на грамадзкія ініцыятывы. Грошы атрымаюць дамы адзінокай маці, дзіцячыя дамы і цэнтры для састарэлых.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт