Урачаныя першыя ордэры на жыльлё ў рамках паграмы "Кватэра Плюс"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.12.2017 09:35
                    
                                 
                
                
                    Аплата за арэнду будзе значна меншай за рынкавы кошт жыльля ў Польшчы.
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакFoto: polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Надоечы былі ўручаныя першыя ордэры на кватэры ў рамках дзяржаўнай праграмы «Кватэра Плюс». 258 удзельнікаў праграмы атрымалі дакумэнты ў мясцовасьці Яроцін на захадзе Польшчы.
Віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін казаў, што сярод жыхароў, якія празь некалькі месяцаў змогуць пераехаць у новыя кватэры, ёсьць палякі, якія вярнуліся з-за мяжы. Адной з мэтаў праграмы было заахвочваньне палякаў вяртацца на Айчыну, дзе ёсьць для іх праца і жыльлё. Говін падкрэсьліў, што нельга назваць праграму сацыялістычным раздаваньнем жыльля. Праграма абапіраецца на рынкавыя прынцыпы. Урад разам з мясцовымі органамі ўлады прадстаўляе людзям жыльлё ў арэнду па такой цане, якую могуць заплаціць звычайныя, небагатыя сем’і.
Першыя жыхары змогуць пераехаць у кватэры ў Яроціне ў сакавіку будучага году. Асацыяцыя грамадзкага будаўніцтва здасьць у арэнду агулам 360 кватэр плошчу ў 35 і 55 квадратных мэтраў. Аплата складзе адпаведна 400 і 600 злотых у месяц, што значна менш за рынкавы кошт.
Polskieradio.pl/нг