Перайменаваньне вуліцы Тарашкевіча прыпынена
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.12.2017 17:03
Рашэньне прыняў Падляскі ваявода, паколькі з ІНП не паступіла абгрунтаваньне аб зьмене назвы вуліцы.
Вуліца Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскімфота: Зьміцер Косьцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Перайменаваньне вуліцы Тарашкевіча прыпынена
Падляскі ваявода прыпыніў перайменаваньне вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Да 2-га сьнежня Інстытут нацыянальнай памяці меў час на абгрунтаваньне свайго рашэньня пра дэкамунізацыю 16-ці вуліц на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва.
Паводле прэс-сакратара ваяводы Анны Ідзькоўскай, да гэтага часу няма характарыстыкі асобы Тарашкевіча з ІНП, таму ўправа вымушана прыпыніць дэкамунізацыйны працэс: – Падляскі ваявода павінен быў выдаць пастанову да 2 сьнежня, аднак гэтую пастанову не выдаў, бо мы ня маем характарыстыкі. Гэты тэрмін будзе працягнуты на час, пакуль мы не атрымаем характарыстыку. На сёньняшні дзень гэта больш за месяц.
Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці мае паўтара месяца, каб даслаць абгрунтаваньне рашэньня пра дэкамунізацыю вуліцы Тарашкевіча. Вуліца існуе ў Бельску Падляскім з 90-х гадоў. У горадзе таксама дзейнічае ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча.
Падляскі ваявода прыпыніў перайменаваньне вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Да 2-га сьнежня Інстытут нацыянальнай памяці меў час на абгрунтаваньне свайго рашэньня пра дэкамунізацыю 16-ці вуліц на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва.
Паводле прэс-сакратара ваяводы Анны Ідзькоўскай, да гэтага часу няма характарыстыкі асобы Тарашкевіча з ІНП, таму ўправа вымушана прыпыніць дэкамунізацыйны працэс: – Падляскі ваявода павінен быў выдаць пастанову да 2 сьнежня, аднак гэтую пастанову не выдаў, бо мы ня маем характарыстыкі. Гэты тэрмін будзе працягнуты на час, пакуль мы не атрымаем характарыстыку. На сёньняшні дзень гэта больш за месяц. Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці мае паўтара месяца, каб даслаць абгрунтаваньне рашэньня пра дэкамунізацыю вуліцы Тарашкевіча.
Вуліца існуе ў Бельску Падляскім з 90-х гадоў. У горадзе таксама дзейнічае ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча.
Радыё Рацыя/ав