Польская паліцыя правярае рэгуліроўку фараў аўтамабіляў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2017 16:44
Падчас акцыі паліцэйскія ня будуць штрафаваць кіроўцаў, а вынесуць папярэджаньне й загадаюць выправіць непаладку.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Польская паліцыя разам з Інспэкцыяй аўтамабільнага транспарту пачала акцыю пад назвай «Твае фары – твая бясьпека». Супрацоўнікі праваахоўных органаў падчас рэйдаў правяраюць рэгуліроўку й настройку фараў аўтамабіляў.
Паводле дарожнай паліцыі, няправільна адрэгуляваныя фары ствараюць пагрозу ня толькі для сустрэчных транспартных сродкаў, але й пешаходаў. У першым выпадку сьвятло можа асьляпіць кіроўцу сустрэчнага аўто, а ў другім, пры кепскай рэгуліроўцы, вадзіцель можа позна заўважыць пешахода.
Падчас акцыі паліцэйскія ня будуць штрафаваць кіроўцаў, а вынесуць папярэджаньне й загадаюць выправіць непаладку. Пры гэтым пазьней рэгуліроўку сьвятла фараў прыйдзецца пацьвердзіць на дыягнастычнай станцыі. Дадзеныя аўтамабіля й яго ўладальніка будуць уносіцца ў базу дадзеных.
вс