Палякі пазытыўна ацэньваюць сваю фінансавую сытуацыю 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.11.2017 15:44
                    
                                 
                
                
                    Добрая каньюнктура, рост заробкаў і добрая сытуацыя на рынку працы аказвае ўплыў на аптымізм.
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjnewww.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Погляд палякаў на актуальную эканамічную сытуацыю ў краіне, а таксама на будучыню – найбольш аптымістычны за ўсю гісторыю апытаньняў, праведзеных дзяржаўнымі цэнтрамі дасьледаваньня грамадзкай думкі. Сацыялягічнае дасьледаваньне правяло Галоўнае статыстычнае ўпраўленьнем і кампанія CBOS, паведамляе пэрыядычнае выданьне Dziennik Gazeta Prawna.
Добрая каньюнктура, рост заробкаў і добрая сытуацыя на рынку працы аказвае ўплыў на аптымізм, зь якім палякі глядзяць на будучыню сваю й сваёй сям’і. А гэта – добры сыгнал для спажывецкага рынку, які, у сваю чаргу, раскручвае гаспадарку. Шмат сьведчыць пра тое, што рост спажываньня стане ў будучыні эканамічным рухавіком.
Значны рост ВУП назіраецца ў цэлай Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Але на фоне іншых краін палякі адрозьніваюцца тым, што яны задаволеныя эканамічнай сытуацыяй у краіне й асабістым фінансавым становішчам. Крыху менш задаволеныя чэхі, у сваю чаргу сярод вугорцаў і славакаў назіраюцца нэгатыўныя ацэнкі.
Dziennik. Gazeta Prawna/яс