Польская пара прапала на Атлянтычным акіяне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        26.11.2017 15:37
                    
                                 
                
                
                    74-гадовы Станіслаў Дамброўны разам з жонкай плылі ў рэйс вакол сьвету.
                
                
                    
                        
Здымак ілюстрацыйныpixabay.com/CC0 Creative Commons/Airvideopl
                     
                
                
                
               
                
                         Марскія службы на Атлянтычным акіяне шукаюць палякаў, якія адправіліся ў рэйс вакол сьвету. 74-гадовы Станіслаў Дамброўны разам з жонкай плылі на яхце Vagant Bavaria44 з Мадэры і, паводле пляну, у пятніцу павінны даплыць на выспу Барбадас.
У чацьвер іх дачка паведаміла ў сацыяльных сетках, што больш за суткі ня мае ніякай сувязі з бацькамі. Яна пісала, што апошні кантакт быў раптоўна спынены. Дачка паведаміла выратавальныя службы на Барбадасе і Міністэрства замежных спраў Польшчы.
У падарожжа вакол сьвету спадарства Дамброўны адправіліся ў траўні. У эфіры Радыё Гданьск яны сказалі, што рэйс будзе доўжыцца чатыры гады.
яс