Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве афіцыйна адкрылася штаб-кватэра агенцтва Frontex

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.11.2017 19:33
Падчас цырымоніі адкрыцьця штаб-кватэры Frontex выступіла прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
PAP/Jakub Kamiński

У Варшаве афіцыйна адкрылася штаб-кватэра агенцтва Эўразьвязу па бясьпецы зьнешніх межаў Frontex. Адпаведнае пагадненьне ўступіла ў сілу ў аўторак, 21 лістапада. Падчас цырымоніі адкрыцьця штаб-кватэры Frontex выступіла прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.

Паводле яе слоў, сёньняшні дзень дае добрую пэрспэктыву для бясьпекі Эўропы. Кіраўнік ураду падкрэсьліла ролю людзей, якія прымаюць удзел у абароне зьнешніх межаў ЭЗ.

«Для Польшчы гэта вельмі важны дзень, паколькі тут, у Варшаве, афіцыйна пачынае працаваць адно з самых буйных эўрапейскіх агенцтваў, якія маюць асаблівае значэньне для Эўропы й яе будучыні. Гэта агенцтва, якое займаецца пытаньнямі бясьпекі эўрапейцаў і Эўразьвязу», – сказала Бэата Шыдла.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт