80% украінцаў не пакіне Польшчы дзеля працы на Захадзе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.11.2017 16:54
Паводле апытаньняў, украінцы хочуць зарабляць у Польшчы 830-1500 даляраў ЗША.
ShutterStock
Калі ў чэрвені былі адмененыя візы ў Эўразьвяз для грамадзян Украіны, то польскія працадаўцы непакоіліся, што страцяць працаўнікоў, бо ўкраінцы паедуць у заходнія краіны. Тым часам з апытаньняў вынікае, што так ня стала. Чацьвёра зь пяці ўкраінцаў заявілі, што яны хочуць застацца й працаваць у Польшчы, кажа Ілёна Залуска, старшыня UpperJob.
І.Залуска: Мы ў іх запыталі, ці яны хочуць зьехаць, ці застацца ў Польшчы. 80% адказалі, што плянуюць заставацца. Мы запыталіся, чаму яны хочуць працаваць у Польшчы, і атрымалі адказ, што, па-першае, мова, па-другое, блізка да дому, і па-трэцяе - падобная культура.
Для 15% рэспандэнтаў Польшча зьяўляецца ўсяго толькі «перавалачным пунктам» на шляху ў іншую краіну, найчасьцей у Нямеччыну.
Паводле апытаньняў, украінцы хочуць зарабляць у Польшчы 3-5 тысяч злотых ($830-1500)
яс