Лодзь прайграла ў фінале конкурсу на правядзеньне EXPO-2022 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        16.11.2017 15:04
                    
                    З розьніцай у 6 галасоў перамагла сталіца Аргентыны Буэнас-Айрэс. 
                
Лодзь прайграла ў фінале конкурсу на правядзеньне EXPO ў 2022 годзе
Кандыдатура польскага горада Лодзь прайграла ў фінале конкурсу на правядзеньне сусьветнай выставы EXPO ў 2022 годзе. З розьніцай у 6 галасоў, у суадносінах 52 да 46, перамагла сталіца Аргентыны Буэнас-Айрэс. Раней з конкурсу выбыў яе фаварыт амэрыканскі штат Мінэсота.
Галасаваньне адбылося ў ходзе 166 сэсіі Генэральнай асамблеі Міжнароднага бюро выстаў у будынку Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ў Парыжы.
Пасьля абвяшчэньня вынікаў, кіраўнік польскай дэлегацыі віцэ-прэм'ер Польшчы Пётр Гліньскі прызнаў, што ўдзел Лодзі ў конкурсе на правядзеньне EXPO 2022 прынёс карысны вопыт. На думку міністра, арганізацыя такіх мерапрыемстваў станоўча ўплывае на імідж Польшчы.

ав