Сьвята гарнякоў хочуць унесьці ў сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        16.11.2017 16:12
                    
                                 
                
                
                    Барбурка практыкуецца і папулярызуецца ў Ніжняй Сылезіі прынамсі з паловы ХІХ стагодзьдзя да сёньняшняга часу. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/CCO
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхары Ніжняй Сылезіі хочуць упісаць традыцыйнае сьвята шахцёраў (Барбурка (Barbórka)) у Польскі сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Каардынатары акцыі заклікаюць грамадзтва дасылаць здымкі ці відэа з мінулых і сёлетніх сьвяткаваньняў.
«Гэты звычай практыкуецца і папулярызуецца ў Ніжняй Сылезіі прынамсі з паловы ХІХ стагодзьдзя да сёньняшняга часу. Зразумела, што цяпер Барбурка сьвяткуецца ня толькі ў Ніжняй Сылезіі, але менавіта гэты рэгіён зьяўляецца крыніцай звычаю ў форме, якая вядомая сёньня», – гаворыць Бэата Пеха-ван Шаген з Музэя вугальнага шахцёрства ў Забжы.
Яна дадала, што сьвяткаваньне Барбуркі праходзіць на некалькіх узроўнях. «Па-першае, на рэлігійным, паколькі крыніцай зьяўляецца ўрачыстасьць у гонар апякункі гарнякоў сьвятой Барбары, але таксама на прафэсійным узроўні і сямейным, паколькі гарнякі ў гэты дзень сьвяткуюць разам», – тлумачыць Пеха-ван Шаген.
У сувязі з гэтым паявілася ідэя, каб унесьці гэты звычай у Польскі сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а пазьней ня выключана, што таксама ў Сусьветны сьпіс ЮНЭСКА. Каардынатарам гэтых намаганьняў зьяўляецца музэй у Забжы.
ав