Logo Polskiego Radia
Print

У польскім Бельску Падляскім можа зьнікнуць вуліца Браніслава Тарашкевіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 15:12
У яго біяграфіі можна знайсьці ўспамін пра прыналежнасьць да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

/

У польскім Бельску Падляскім у рамках закону аб дэкамунізацыі можа зьнікнуць вуліца Браніслава Тарашкевіча. Трашакевіч быў вядомым беларускім лінгвістам, дэпутатам польскага Сэйму, а таксама ахвярай НКУС. У яго біяграфіі можна знайсьці ўспамін пра прыналежнасьць да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
Браніслаў Тарашкевіч быў аўтарам першай беларускай граматыкі. Быў актыўным дзеячам беларускай меншасьці ў часе ІІ Рэчыпаспалітай. Пачаткова ён быў сацыялістам, а пасьля ў 1925 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. У Польшчы яго арыштавалі і асудзілі на 12 гадоў турмы за камуністычную дзейнасьць. У 1933 годзе ў рамках абмену вязьнямі ён трапіў у Савецкі Саюз. У 1937 годзе падчас сталінскіх чыстак яго арыштавала НКУС, а ў наступныі годзе расстраляла.
Вуліца Браніслава Тарашкевіча не зьяўляецца адзінай, назву якой памяняюць. Дэкамунізацыя ў грамадзкай прасторы ў Польшчы пачаткова павінна была адбыцца да верасьня. Аднак пасьля пачаўся “другі этап”. Назвы вуліц, якія неабходна перайменаваць, вызначае Інстытут нацыянальнай памяці. Улады Беластоцкага ваяводзтва выступілі з просьбай падрыхтаваць абгрунтаваньне зьмен назваў вуліц. Дакумпэнт павінен быць падрыхтаваны да 2 сьнежня.

У польскім Бельску Падляскім у рамках закону аб дэкамунізацыі можа зьнікнуць вуліца Браніслава Тарашкевіча. Трашакевіч быў вядомым беларускім лінгвістам, дэпутатам польскага Сэйму, а таксама ахвярай НКУС. У яго біяграфіі можна знайсьці ўспамін пра прыналежнасьць да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Браніслаў Тарашкевіч быў аўтарам першай беларускай граматыкі. Быў актыўным дзеячам беларускай меншасьці ў часе ІІ Рэчыпаспалітай. Пачаткова ён быў сацыялістам, а пасьля ў 1925 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. У Польшчы яго арыштавалі і асудзілі на 12 гадоў турмы за камуністычную дзейнасьць. У 1933 годзе ў рамках абмену вязьнямі ён трапіў у Савецкі Саюз. У 1937 годзе падчас сталінскіх чыстак яго арыштавала НКУС, а ў наступныі годзе расстраляла.

Вуліца Браніслава Тарашкевіча не зьяўляецца адзінай, назву якой памяняюць. Дэкамунізацыя ў грамадзкай прасторы ў Польшчы пачаткова павінна была адбыцца да верасьня. Аднак пасьля пачаўся “другі этап”. Назвы вуліц, якія неабходна перайменаваць, вызначае Інстытут нацыянальнай памяці.

Улады Беластоцкага ваяводзтва выступілі з просьбай падрыхтаваць абгрунтаваньне зьмен назваў вуліц. Дакумэнт павінен быць падрыхтаваны да 2 сьнежня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт