У Варшаве будуць папулярызаваць лінгвістычную разнароднасьць
Папулярызацыя моваў, якім пагражае зьнікненьне - гэта ідэя Тыдня разнастайнасьці моваў.
Папулярызацыя моваў, якім пагражае зьнікненьне - гэта ідэя Тыдня разнастайнасьці моваў, які сёньня пачынаецца ў Варшаве. У мерапрыемствах прымуць удзел носьбіты моваў меншасьцяў з усяго сьвету.
Паводле прафэсар Юстыны Олка (Justyna Olko) з катэдры „Artes Liberales” Варшаўскага ўнівэрсытэта, лінгвістычная й культурная разнароднасьць, гэта адна з асноўных каштоўнасьцяў чалавецтва.
Паводле адмыслоўца, моўная ўніфікацыя на тэрыторыі Польшчы пачалася асабліва інтэнсіўна пасьля Другой сусьветнай вайны.
„Нягледзячы на дзесяцігодзьдзе ўніфікацыі на тэрыторыі Польшчы разнародныя групы й мовы выжылі й па-ранейшаму жывыя”, - кажа Юстына Олка.
У рамках Тыдня моўнай разнароднасьці ў Варшаве пройдзе навуковая канфэрэнцыя, сэмінары, лінгвістычныя майстэрні, канцэрты, выставы, а нават дэклямацыя паэзіі на мовах, якім пагражае зьнікненьне.
аз
Папулярызацыя моваў, якім пагражае зьнікненьне, гэта ідэя Тыдня разнастайнасьці моваў, які сёньня пачынаецца ў Варшаве. У мерапрыемствах прымуць удзел носьбіты моваў меншасьцяў з усяго сьвету.
Паводле прафэсар Юстыны Олка (Justyna Olko) з катэдры „Artes Liberales” Варшаўскага ўнівэрсытэта, лінгвістычная й культурная разнароднасьць - гэта адна з асноўных каштоўнасьцяў чалавецтва.
Паводле адмыслоўца, моўная ўніфікацыя на тэрыторыі Польшчы пачалася асабліва інтэнсіўна пасьля Другой сусьветнай вайны. „Нягледзячы на дзесяцігодзьдзе ўніфікацыі на тэрыторыі Польшчы разнародныя групы й мовы выжылі й па-ранейшаму жывыя”, - кажа Юстына Олка.
У рамках Тыдня моўнай разнароднасьці ў Варшаве пройдзе навуковая канфэрэнцыя, сэмінары, лінгвістычныя майстэрні, канцэрты, выставы, а нават дэклямацыя паэзіі на мовах, якім пагражае зьнікненьне.
аз