Logo Polskiego Radia
Print

Нават 12-гадовыя дзеці прадпрымаюць спробу самагубства

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.11.2017 15:26
Кожны месяц спрабуюць накласьці на сябе рукі ў сярэднім 44 непаўналетнія асобы.
www.pixabay.com

У гэтым годзе да канца кастрычніка ўжо 440 непаўналетніх асоб спрабавала зьдзейсьніць самагубства, у тым ліку сямі не было нават 12 гадоў – паведамляе «Rzeczpospolita».

Паводле статыстыкі паліцыі, кожны месяц спрабуюць накласьці на сябе рукі 44 непаўналетнія асобы. У ранейшыя гады гэта было ў сярэднім 40 чалавек у месяц. Калі тэндэнцыя ўтрымаецца, то гэты год будзе рэкордным.

Што схіляе маладых людзей да такога трагічнага кроку? Прычыны не заўсёды вядомыя, паколькі многія не пакідаюць разьвітальных запісак. Паводле супрацоўнікаў пракуратуры, як правіла прычыны самагубства адносна малаістотныя для іншых людзей, якія не апраўдваюць такога рашэньня. Сваякі часьцей за ўсё зьдзіўленыя, паколькі дзіця не давала ніякіх сыгналаў, што ў яго нешта не ў парадку ў жыцьці.

У сваю чаргу экспэртаў не зьдзіўляе рост колькасьці самагубстваў моладзі. «Падлеткі дрэнна сябе адчуваюць у Польшчы, – кажа прафэсар Брунан Голыст (Brunon Hołyst), які дасьледуе праблематыку самазабойстваў. – Перад імі ставяць шмат заданьняў, а нямнога прапануюць узамен». Дзеці ўжо ў дзетсадзіку пачынаюць змагацца, хто найлепшы. Той, хто слабейшы ў псыхічным пляне, ня можа справіцца з прэсінгам з боку бацькоў, школы, равесьнікаў. Цяпер усе павінны быць найлепшымі, няма месца на пасрэднасьць. Некаторыя гэтага не вытрымліваюць.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт