Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы інгушы й палякі займаліся перакідкай нелегалаў празь мяжу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.11.2017 12:01
Агулам праваахоўныя органы затрымалі пяць чалавек: дваіх інгушоў – грамадзян Расеі, і траіх палякаў.
Момант затрыманьня Момант затрыманьня фота: Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі

Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі й Памежная служба Польшчы затрымалі ўдзельнікаў злачыннай групы, якая займалася нелегальнай перакідкай іншаземцаў празь мяжу, падробкай дакумэнтаў і выбіваньнем даўгоў. Злачынцы дзейнічалі з 2015 году.

Агулам праваахоўныя органы затрымалі пяць чалавек: дваіх інгушоў – грамадзян Расеі, і траіх палякаў. Паводле папярэдніх дадзеных, злачынцы перакінулі празь мяжу дзясяткі чалавек.

Большасьць нелегалаў – гэта грамадзяне Расеі розных нацыянальнасьцей. Пасьля перакідкі празь мяжу злачынцы па падробленых дакумэнтах перавозілі нелегалаў легкавымі аўтамабілямі ў краіны Заходняй Эўропы. За «паслугу» нелегалы плацілі па некалькі тысяч эўра з чалавека.

За падобнага роду злачынствы пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня свабоды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт