Польскія аграсядзібы рэклямуюцца за мяжой
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.11.2017 16:06
                    
                                 
                
                
                    Гаворка ідзе пра сетку адмысловых аб’ектаў, якія знаходзяцца на шляхах для турыстаў.
                
                
                    
                        
Аўтэнтычная вясковая хатаpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Аграсядзібы з Mалапольскага ваяводзтва (поўдзень Польшчы) пачынаюць рэклямную кампанію за мяжою.
Гаворка ідзе пра сетку адмысловых аб’ектаў, якія знаходзяцца на шляхах для турыстаў: «Малапольская вёска ў сядле», «Малапольская вёска для пажылых», «Малапольская вёска для дзяцей» ды іншыя. Турысты з іншых краін усё часьцей выбіраюць адпачынак на вёсцы, асабліва ў сядзібах, дзе можна харчавацца мясцовымі прадуктамі, пазнаёміцца з традыцыяй, гісторыяй ды кухняй.
Каталёгі польскіх аграсядзіб паявяцца на кірмашы турызму заўтра ў Лёндане, а пад канец месяца – у Барсэлёне. У будучым годзе польскія аграсядзібы будуць рэклямаваць свае паслугі на кірмашы ў Маскве, Бэрліне ды Мадрыдзе.
У мінулым годзе Малапольшчу наведала амаль 15 млн. турыстаў, у тым ліку каля трох мільёнаў з-за мяжы.