Салдаты Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы прымаюць прысягу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.10.2017 16:29
Войскі тэрытарыяльнай абароны былі створаныя па ініцыятыве кіраўніка Мінабароны Антоні Мацярэвіча 1 студзеня 2017 года.
Момант прысягі ў горадзе ЗамасьцьPAP/Wojciech Pacewicz
Міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч 29 кастрычніка прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў горадзе Замасьць у Люблінскім ваяводзтве, дзе прысягу прынялі салдаты 2-й Люблінскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны (ВТА).
На працягу суботы й нядзелі каля 800 салдат ВТА ў шасьці польскіх гарадах прымаюць прысягу. Гэта завяршальны этап навучальнага цыклю для салдат новага віду польскіх узброеных сілаў.
Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта пяты род Узброеных сіл Польшчы побач з сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі сіламі, спэцыяльнымі сіламі й ваенна-марскімі сіламі.
Войскі тэрытарыяльнай абароны былі створаныя па ініцыятыве Антоні Мацярэвіча 1 студзеня 2017 года. Афіцэры й салдаты ВТА на штодзень функцыянуюць у грамадзтве як цывільныя асобы, але часта прымаюць удзел у вучэньнях і ў кожны момант павінны быць гатовыя прыбыць у распараджэньне часьці.
Мэтавая колькасьць згаданых сіл павінна скласьці 50 тыс. чалавек.
вс