Польская паліцыя распачынае сёньня акцыю «Зьніч»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.10.2017 13:14
Кожны дзень у рамках акцыі будзе працаваць 5 тысяч паліцыянтаў.
PAP/Rafał Guz
Польская паліцыя распачынае сёньня акцыю «Зьніч». Гэта азначае ўзмоцнены кантроль на дарогах, праверку кіроўцаў, асабліва ў ваколіцах могілак. Акцыя зьяўляецца традыцыйнай і праходзіць з нагоды ўзмоцненага руху на могілкі напярэдадні і ў Сьвята ўсіх памерлых.
Кожны дзень у акцыі «Зьніч» будзе працаваць 5 тысяч паліцыянтаў. Большасьць з іх паявіцца на дарогах. Канец кастрычніка-пачатак лістапада – гэта таксама час больш інтэнсіўнай працы крымінальных аддзелаў, паколькі ў гэтым пэрыядзе злачынцы разьлічваюць на лёгкую здабычу.
Сёлета да акцыі далучыўся Каталіцкі касьцёл і цэрквы, аб’яднаныя ў Польскай экумэнічнай радзе. Пад лёзунгам «Не забівай» яны праводзяць інфармацыйную акцыю, скіраваную да кіроўцаў.
Гэта азначае ўзмоцнены кантроль на дарогах, праверку кіроўцаў, асабліва ў ваколіцах могілак. Акцыя зьяўляецца традыцыйнай і праходзіць з нагоды ўзмоцненага руху на могілкі напярэдадні і ў Сьвята ўсіх памерлых.
Кожны дзень у рамках акцыі «Зьніч» будзе працаваць 5 тысяч паліцыянтаў. Большасьць з іх паявіцца на дарогах. Канец кастрычніка-пачатак лістапада – гэта таксама час больш інтэнсіўнай працы крымінальных аддзелаў, паколькі ў гэтым пэрыядзе злачынцы разьлічваюць на лёгкую здабычу.
Сёлета да акцыі далучыўся Каталіцкі касьцёл і цэрквы, аб’яднаныя ў Польскай экумэнічнай радзе. Пад лёзунгам «Не забівай» яны праводзяць інфармацыйную акцыю, скіраваную да кіроўцаў.
ав