„Амбасадары” Пуціна ў польскім шоў-бізнэсе
Яны зарабляюць у Пуціна й „абараняюць” Польшчу ад Качыньскага.
Закаханыя ў Пуціна й расчараваныя польскім патрыятызмам саракагадовыя акторы пачыналі свае кар’еры й таварыскія кантакты ў Польшчы ў часы, калі пра тое, хто можа быць акторам, вырашалі выключна былыя супрацоўнікі спэцслужбаў, працаўладкаваныя ў тэлеканалах і кінакампаніях.
Зоркамі станавіліся ня толькі таленавітыя людзі, але перш за ўсё тыя, якія мелі адпаведныя перакананьні й паходжаньне.
Чаму польскія акторы, якія атрымалі ролю ў Расейскай Фэдэрацыі, ня скажуць пра радзіму сваіх новых замоўшчыкаў ніводнага дрэннага слова, а сваёй айчыне за мяжой робяць „чорны піяр”?, задумоўваецца Катажына Гуйска ў выданьні „Niezależna Gazeta Polska Nowe Państwo”.
„Маўчаньне - гэта саўдзел у злачынстве!”, - такую прычыну пратэсту супраць ураду „Права й справядлівасьці” назваў нядаўна Мацей Штур (Maciej Sztur). Ён таксама паведаміў, што ў Польшчы ўводзіцца цэнзура.
„Niezależna Gazeta Polska Nowe Państwo” нагадвае, што той жа малады актор надоечы паляпшаў імідж Уладзіміра Пуціна, гуляючы ў адным з расейскіх сэрыялаў ролю героя, падобную на аўтарытарнага расейскага кіраўніка.
Тым часам, постаць, якую згуляў Штур, адказвае за сапраўдныя злачынствы, у тым ліку генацыд соцень тысяч людзей на Каўказе, а таксама за выкарыстаньне такіх мэтадаў цэнзуры, як забойствы нявыгадных журналістаў, паведамляе выданьне „Niezależna Gazeta Polska Nowe Państwo”.
аз
Закаханыя ў Пуціна й расчараваныя польскім патрыятызмам саракагадовыя акторы пачыналі свае кар’еры й таварыскія кантакты ў Польшчы ў часы, калі пра тое, хто можа быць акторам, вырашалі выключна былыя супрацоўнікі спэцслужбаў, працаўладкаваныя ў тэлеканалах і кінакампаніях.
Зоркамі станавіліся ня толькі таленавітыя людзі, але перш за ўсё тыя, якія мелі адпаведныя перакананьні й паходжаньне.
Чаму польскія акторы, якія атрымалі ролю ў Расейскай Фэдэрацыі, ня скажуць пра радзіму сваіх новых замоўшчыкаў ніводнага дрэннага слова, а сваёй айчыне за мяжой робяць „чорны піяр”?, задумоўваецца Катажына Гуйска ў выданьні „Niezależna Gazeta Polska Nowe Państwo”.
„Маўчаньне - гэта саўдзел у злачынстве!”, - такую прычыну пратэсту супраць ураду „Права й справядлівасьці” назваў нядаўна Мацей Штур (Maciej Sztur). Ён таксама паведаміў, што ў Польшчы ўводзіцца цэнзура, піша ў іншым артыкуле таго ж выданьня Пётр Лісевіч.
Журналіст нагадвае, што той жа малады актор надоечы паляпшаў імідж Уладзіміра Пуціна, гуляючы ў адным з расейскіх сэрыялаў ролю героя, падобную на аўтарытарнага расейскага кіраўніка.
Тым часам, постаць, якую згуляў Штур, адказвае за сапраўдныя злачынствы, у тым ліку генацыд соцень тысяч людзей на Каўказе, а таксама за выкарыстаньне такіх мэтадаў цэнзуры, як забойствы нявыгадных журналістаў, паведамляе выданьне „Niezależna Gazeta Polska Nowe Państwo”.
ФОТА: print screen сайту www.panstwo.net/PRdZ/за