Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прасоўвае сваю садавіну й агародніну ў Мадрыдзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2017 14:01
Міністар Эльжбета Рафальска зьяўляецца госьцем міжнароднай выставы Fruit Attraction у Мадрыдзе.
PAP/Lech Muszyński

Польшча прасоўвае сваю садавіну й агародніну ў Мадрыдзе
Міністар Эльжбета Рафальска зьяўляецца госьцем міжнароднай выставы Fruit Attraction у Мадрыдзе.
Прасоўваньне польскай садавіны й агародніны, а таксама палітыка занятасьці й дзеяньні з мэтай падтрымкі сем’яў, гэта асноўныя тэмы першага дня візыту міністар Эльжбеты Рафальскай у Гішпаніі. Кіраўнічка польскага Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі пачынае трохдзённы візыт у Мадрыдзе.
У другой палове дня міністар Рафальска наведае польскі стэнд на міжнародным кірмашы садавіны й агародніны Fruit Attraction у Мадрыдзе. Польшча ўжо пяты раз прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве, якое зьяўляецца дасканалай нагодай для прасоўваньня ў Гішпаніі польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.
Міжнародная выстава ў Мадрыдзе прыцягнула ў агульнай складанасьці 1,5 тысячы экспанэнтаў з 30 краін сьвету.
Сёньня Эльжбета Рафальска сустрэнецца зь гішпанскім міністрам па пытаньнях занятасьці й сацыяльнага забесьпячэньня Фацімай Баньес (Fátima Báñez). Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытаньні, датычныя сямейнай палітыкі й занятасьці.
У пятніцу ў каталіцкім унівэрсытэце ў Мадрыдзе (CEU San Pablo University) міністар Рафальска выступіць зь лекцыяй на тэму польскай сямейнай палітыкі. У суботу ў пасольстве Польшчы сустрэнецца з прадстаўнікамі палякаў у Гішпаніі.
аз

Прасоўваньне польскай садавіны й агародніны, а таксама палітыка занятасьці й дзеяньні з мэтай падтрымкі сем’яў - гэта асноўныя тэмы першага дня візыту міністра Эльжбеты Рафальскай у Гішпаніі. Кіраўнічка польскага Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі пачынае трохдзённы візыт у Мадрыдзе.

У другой палове дня міністар Рафальска наведае польскі стэнд на міжнароднай выставе-ярмарцы садавіны й агародніны Fruit Attraction у Мадрыдзе. Польшча ўжо пяты раз прымае ўдзел у гэтым мерапрыемстве, якое зьяўляецца дасканалай нагодай для прасоўваньня ў Гішпаніі польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.

Міжнародная выстава ў Мадрыдзе прыцягнула агулам 1,5 тысячы экспанэнтаў з 30 краін сьвету.

Сёньня Эльжбета Рафальска сустрэнецца зь гішпанскім міністрам па пытаньнях занятасьці й сацыяльнага забесьпячэньня Фацімай Баньес (Fátima Báñez). Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытаньні, датычныя сямейнай палітыкі й занятасьці.

У пятніцу ў каталіцкім унівэрсытэце ў Мадрыдзе (CEU San Pablo University) міністар Рафальска выступіць зь лекцыяй на тэму польскай сямейнай палітыкі. У суботу ў пасольстве Польшчы сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Гішпаніі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт