Logo Polskiego Radia
Print

Польскія кліенты давяраюць прыватнікам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2017 08:03
  • Пульс эканомікі.mp3
Трэць апытаных гатовыя заплаціць крыху больш за тавар ці паслугі, прапанаваную польскім сямейным прадпрыемствам.
www.sklep.biznestube.pl

Больш за палову палякаў давярае сямейнаму бізнэсу. Трэць апытаных гатовыя заплаціць крыху больш за тавар ці паслугі, прапанаваную польскім сямейным прадпрыемствам. Гэтак вынікае са справаздачы, падрыхтаванай фондам "Сямейныя фірмы".

Старшыня фонду Катажына Герчак-Групіньска (Katarzyna Gierczak-Grupińska) гаворыць, што для многіх кліентаў прозьвішча ўладальніка зьяўляецца сынонімам высокаякаснага тавару альбо паслугі.

К.Герчак-Групіньска: Кліенты пазытыўна ставяцца да малых фірмаў і іх уладальнікаў, бо яны так бы мовіць «не хаваюцца» за некім, а самі адказваюць за працу прадпрыемства. Бывае, што некалькі пакаленьняў стварае кампанію й яе прэстыж. Мяне радуе тое, што ў нас зьмянілася стаўленьне да прадпрымальніка: што ён не камбінатар ці ашуканец, а чалавека, якому варта давяраць, бо ён – прафэсіянал у сваёй справе й робіць яе добра.

Катажына Герчак-Групіньска адзначае таксама, што палякам усё больш падабаюцца крамы, у якіх уладальнік працуе са сваёй сям’ёй.

Катажына Герчак-Групіньска: Гаворка ідзе ня толькі пра фірмы па вытворчасьці тавараў і кампаніі, якія прадастаўляюць паслугі, але й таксама пра сямейныя крамы. Нас моцна зьдзівіла тое, што маладым кліентам да 24 гадоў падабаецца купляць у сямейных крамах. Маладыя людзі маюць большы давер да польскіх прадпрымальнікаў, чым старэйшае пакаленьне. Чаму так адбываецца, мы не дасьледавалі, але для нас гэта стала навіной. Аказваецца, што маладыя людзі зьвяртаюць увагу на тое, дзе і ў каго яны купляюць.

Фонд «Сямейныя фірмы» ўжо чацьвёрты раз падрыхтаваў справаздачу аб адносін7ах да малых фірмаў у Польшчы. Апытаньне праводзілася ў інтэрнэце, у ім удзел прынялі 1005 чалавек.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт