Logo Polskiego Radia
Print

LOT адкрывае новы маршрут у Осла

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2017 16:22
Самалёты польскай авіякампаніі будуць лётаць паміж Варшавай і Осла 13 разоў у тыдзень.
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Польская авіякампанія LOT адкрывае прамы рэйс з Варшавы ў сталіцу Нарвэгіі. Самалёты авіякампаніі будуць лётаць паміж польскай сталіцай і Осла 13 разоў у тыдзень. Першы рэйс адбудзецца 25 сакавіка наступнага году. Ужо пачаўся продаж квіткоў.

Рэйс будзе выконвацца два разы ў дзень: раніцай і ў другой палове дня штодзённы акрамя суботы. Па суботах самалёт будзе адпраўляцца ў сталіцу Нарвэгіі раз у дзень – раніцай.

Рэйсы з Варшавы ў Осла будзе абслугоўваць самалёт Embraer 195, які забірае на борт 112 пасажыраў у трох клясах абслугоўваньня: бізнэс, эканамічны-прэміюм і эканамічны. Час палёту з Варшавы ў Осла складае дзьве гадзіны.

Новы маршрут разьлічаны на бізнэс-пасажыраў і на турыстаў.

Адзначым, што Нарвэгія зьяўляецца краіна, дзе пражывае вялікая польская працоўная дыяспара.

яс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт