Польшча падтрымлівае ўрад Рахоя
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.10.2017 16:30
Польская прэм'ер-міністар гутарыла з Марыяна Рахоем, а вядучай тэмай была Каталёнія.
pixabay.com/Public Domain CC0
Бэата Шыдла запэўніла ў тэлефонай размове кіраўніка гішпанскага ўраду, што Польшча падтрымлівае «тэрытарыяльную цэласнасьць і адзінства» краіны, - сказаў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк. Польская прэм'ер-міністар гутарыла з Марыяна Рахоем, а вядучай тэмай была менавіта ўнутраная сытуацыя ў Гішпаніі пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі.
Прэс-сакратар ураду паведаміў таксама, што ўрад Гішпаніі мае падтрымку польскага ўрада для дыялёгу са сваімі грамадзянамі. «Мы спадзяемся, што на аснове кансэнсусу ўдасца знайсьці вырашэньні, якія дазволяць наблізіць нас да стабілізацыі сытуацыі ў краіне», - сказаў Бахэнэк.
Бэата Шыдла й Марыяна Рахой таксама абмеркавалі актуальныя пытаньні ЭЗ. Абедзьве каріны аб’ядноўвае пытаньне пра працаўнікоў у камандзіроўцы. Справа тычыцца абавязковай страхоўкі ды яе велічыні. Па другім баку спрэчкі ў ЭЗ Францыя, Нямеччына і Аўстрыя.
яс