Logo Polskiego Radia
Print

Выстаўленыя ўнікальныя здымкі зьнішчанай Варшавы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.10.2017 14:55
На выставе паказаныя больш за 130 архіўных фотаздымкаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве адчынілася выстава фотаздымкаў, якія паказваюць зьнішчэньне сталіцы ў 1939 годзе. На выставе паказаныя больш за 130 архіўных фотаздымкаў. Яны зьяўляюцца працамі польскіх і нямецкіх фатографаў, а пабачыць іх можна да канца кастрычніка.
Арганізатар выставы і старшыня Польска-канадзкага інстытуту гістарычных дасьледаваньняў Раман Баранецкі расказаў, што яны 10 гадоў зьбіралі архіўныя фотаздымкі, якія куплялі на аўкцыёнах.
На 33 стэндах паказаныя здымкі, якія паходзяць з альбомаў жаўнераў, здымкі Польшчы ў часе вайны і апісаньні гістарычных будынкаў, якія былі зьнішчаныя, напрыклад, Казімежоўскі палац. Паводле арганізатара, выстава зьяўляецца ўводам да ведаў аб тым, як вайна выглядала, і якой трагедыяй была для польскага народу.
На выставе можна, між іншым, паглядзець фотаздымак з 1916 году мэра Варшавы ў 1934-1939 гадах Стэфана Стажыньскага, падпісаны ім асабіста.
Дагэтуль выстава была выстаўленая выключна ў Канадзе па ініцыятыве Польска-канадзкага інстытуту гістарычных дасьледаваньняў. Яна ўзьнікла для таго, каб паказаць канадцам невядомы ім трагічны лёс палякаў і Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт