Праграма 500 плюс ахоплівае 4 мільёны дзяцей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.10.2017 12:09
                    
                                 
                
                
                    Польская дзяржава выдаткавала 7,6 мільярда эўра на рэалізацыю выбарчага абяцаньня. 
                
                
                    
                        
фото: https://www.facebook.com/zdazyczpomoca?fref=ts
                     
                
                
                
               
                
                         Польская дзяржава выдаткавала  33 мільярды злотых (7,6 мільярда эўра) на амаль 4 мільёны дзяцей, ахопленых урадавай  праграмай 500 плюс. Праграма стартавала ў красавіку мінулага году. Гэтыя  лічбы паведаміла міністар працы й сацыяльнай палітыкі Альжбета Рафальска.  Новы этап праграмы пачаўся 1 кастрычніка. Заявы на выплату 500 злотых  на дзіця трэба падаваць нанова. Тыя, хто не падаў, павінен гэта зрабіць  да канца месяца.
Дзяржава выплачвае 500 злотых (116 эўра) на кожнае другое дзіця ў сям’і, або на ўсе дзеці ў малазабясьпечаных сем’яў.
Міністар Рафальска знаходзіцца ў мястэчку Оструў Велькапольска (Оstrów Wielkopolska) на Нацыянальным кангрэсе семʼяў.
яс