Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва FTSE Russell лічыць польскі рынак капіталу разьвітым

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2017 11:11
Польшча зьяўляецца першай краінай з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў гэтай элітнай групе.
pixabay.com/Public Domain CC0

Агенцтва FTSE Russell лічыць польскі рынак капіталу разьвітым
Польшча зьяўляецца першай краінай з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў гэтай элітнай групе.
Фондавае агенцтва FTSE Russell вырашыла павысіць статус польскага рынку капіталу на „разьвіты”. Гэтае рашэньне ўступіць у сілу ў верасьні 2018 году. Гэта дазволіць варшаўскай Біржы каштоўных папераў адаптавацца да зьмены статусу.
Паводле экспэртаў, гэта важны крок на шляху разьвіцьця польскага рынку капіталу.
Надоечы агенцтва FTSE Russell апублікавала вынікі штогадовай клясыфікацыі краін з пункту гледжаньня статусу разьвіцьця іх капіталавых рынкаў. Польшча была перанесеная з групы краінаў, рынкі якіх разьвіваюцца, (Emerging Markets) у групу з разьвітымі рынкамі (Developed Markets).
Гэта азначае, што Польшча зараз знаходзіцца ў ліку 25 найбольш разьвітых сусьветных рынкаў капіталу разам зь Нямеччынай, Францыяй, Японіяй, Аўстраліяй і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

„Павышэньне статусу Польшчы – гэта прызнаньне разьвіцьця польскай эканомікі й рынку капіталу”, - пераконвае старшыня варшаўскай Біржы каштоўных папераў Марэк Д’ельт (Marek Dielt).
Паводле яго, Польшча мае ўсе перавагі разьвітых рынкаў, у тым ліку бясьпеку зьдзелак і разьвітую інфраструктуру. Акрамя таго, дынамічнае разьвіцьцё польскай эканомікі зьяўляецца добрым аргумэнтам для глябальных інвэстараў укладваць свае грошы менавіта на польскім рыкну.
Індэксы FTSE Russell бяруць пад увагу вядучыя сусьветныя інвэстыцыйныя фонды.
Нагадаем, MSCI World Index (Morgan Stanley Capital International World Index) па-ранейшаму лічыць Польшчу рынкам капіталу, які надалей разьвіваецца.
У жніўні бягучага году агульны кошт абароту акцыямі на галоўным рынку варшаўскай Біржы каштоўных папераў склаў 18,5 млрд злотых. Гэта на каля 18,3% больш, чым у тым жа пэрыядзе мінулага году.
аз

Фондавае агенцтва FTSE Russell вырашыла павысіць статус польскага рынку капіталу на „разьвіты”. Гэтае рашэньне ўступіць у сілу ў верасьні 2018 году. Гэта дазволіць варшаўскай Біржы каштоўных папераў адаптавацца да зьмены статусу.
Паводле экспэртаў, гэта важны крок на шляху разьвіцьця польскага рынку капіталу.

Надоечы агенцтва FTSE Russell апублікавала вынікі штогадовай клясыфікацыі краін з пункту гледжаньня статусу разьвіцьця іх капіталавых рынкаў. Польшча была перанесеная з групы краінаў, рынкі якіх разьвіваюцца, (Emerging Markets) у групу з разьвітымі рынкамі (Developed Markets).

Гэта азначае, што Польшча зараз знаходзіцца ў ліку 25 найбольш разьвітых сусьветных рынкаў капіталу разам зь Нямеччынай, Францыяй, Японіяй, Аўстраліяй і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

Польшча зьяўляецца першай краінай з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў гэтай элітнай групе.

„Павышэньне статусу Польшчы – гэта прызнаньне разьвіцьця польскай эканомікі й рынку капіталу”, - пераконвае старшыня варшаўскай Біржы каштоўных папераў Марэк Д’етль (Marek Dietl).

Паводле яго, Польшча мае ўсе перавагі разьвітых рынкаў, у тым ліку бясьпеку зьдзелак і разьвітую інфраструктуру. Акрамя таго, дынамічнае разьвіцьцё польскай эканомікі зьяўляецца добрым аргумэнтам для глябальных інвэстараў укладваць свае грошы менавіта на польскім рыкну.

Індэксы FTSE Russell бяруць пад увагу вядучыя сусьветныя інвэстыцыйныя фонды.
Нагадаем, MSCI World Index (Morgan Stanley Capital International World Index) па-ранейшаму лічыць Польшчу рынкам капіталу, які надалей разьвіваецца.

У жніўні бягучага году агульны кошт абароту акцыямі на галоўным рынку варшаўскай Біржы каштоўных папераў склаў 18,5 млрд злотых. Гэта на каля 18,3% больш, чым у тым жа пэрыядзе мінулага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт