Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ствараецца авіячасьць для перавозкі высокапастаўленых чыноўнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2017 12:07
У парку будуць два лайнэры Gulfstream G550 й тры машыны Boeing 737, а таксама некалькі верталётаў.
Польскі ўрадавы Gulfstream G550Польскі ўрадавы Gulfstream G550youtube.com/screen

У Польшчы ствараецца спэцыяльная авіяцыйная адзінка, якая будзе адказваць за перавозку на самалётах высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў – прэзыдэнта, прэмʼер-міністра, старшыняў Сэйму й Сэнату, міністраў. Найпазьней у палове 2018 году будзе створаная 1-я База транспартнай авіяцыі, у парку якой будуць адміністрацыйныя ўрадавыя самалёты.
Да катастрофы лайнэра Ту-154М у красавіку 2010 года пад Смаленскам польскіх чыноўнікаў перавозіў 36-ы Спэцыяльны полк транспартнай авіяцыі. Пасьля катастрофы часьць была ліквідаваная, а польскія высокапастаўленыя асобы пераселі ў самалёты тыпу Embraer 175, узятыя ў лізінг у польскай авіякампаніі LOT.
Год таму было абʼяўлена, што Польшча выбрала пяць VIP-самалётаў. У парку будуць два лайнэры Gulfstream G550 й тры машыны Boeing 737. Летам сёлета новыя самалёты Gulfstream прыбылі ў Польшчу.

У Польшчы ствараецца спэцыяльная авіяцыйная адзінка, якая будзе адказваць за перавозку на самалётах высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў – прэзыдэнта, прэмʼер-міністра, старшыняў Сэйму й Сэнату, міністраў. Найпазьней у палове 2018 году будзе створаная 1-я База транспартнай авіяцыі, у парку якой будуць адміністрацыйныя ўрадавыя самалёты й верталёты.

Да катастрофы лайнэра Ту-154М у красавіку 2010 года пад Смаленскам польскіх чыноўнікаў перавозіў 36-ы Спэцыяльны полк транспартнай авіяцыі. Пасьля катастрофы часьць была ліквідаваная, а польскія высокапастаўленыя асобы пераселі ў самалёты тыпу Embraer 175, узятыя ў лізінг у польскай авіякампаніі LOT.

Год таму было абʼяўлена, што Польшча выбрала пяць VIP-самалётаў. У парку будуць два лайнэры Gulfstream G550 й тры машыны Boeing 737, а таксама некалькі верталётаў. Летам сёлета новыя самалёты Gulfstream прыбылі ў Польшчу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт