Польшча хоча зьменшыць дэфіцыт у гандлёвых абаротах з Кітаем
Польшча хоча большага адкрыцьця кітайскага рынку на польскія прадукты харчаваньня.
Віцэ-міністры замежных спраў Польшчы й Кітая размаўлялі ў Пэкіне аб умацаваньні эканамічных адносінаў паміж дзьвюма краінамі, а таксама аб спрашчэньні візавага рэжыму. У дыскусіі пад загалоўкам „Стратэгічны дыялёг” Польшчу прадстаўляў Марэк Магероўскі (Marek Magierowski).
Паводле польскага боку, асноўная праблема ў адносінах паміж Польшчай і Кітаем, гэта дэфіцыт у гандлёвых абаротах. Таму Польшча хоча большага адкрыцьця кітайскага рынку на польскія прадукты харчаваньня.
„Мы плянуем давесьці да зьмяншэньня дэфіцыту ў двухбаковых гандлёвых абаротах, між іншым, шляхам росту экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня”, - кажа Марэк Магероўскі.
Польшча плянуе таксама павелічэньне да 15 колькасьці пунктаў у Кітаі, якія будуць выдаваць польскія візы. Міністэрства замежных спраў хоча таксама , каб палякі маглі больш лёгка атрымаць візу ў Кітай.
Марэк Магероўскі паведаміў таксама, што ў бліжэйшым часе ў Пэкін накіруецца намесьнік кіраўніка польскай дыпляматыі Яанна Варанэцка (Joanna Wronecka), каб размаўляць аб супрацоўніцтве паміж Польшчай і Кітаем у Радзе бясьпекі ААН.
аз
Віцэ-міністры замежных спраў Польшчы й Кітая размаўлялі ў Пэкіне аб умацаваньні эканамічных адносінаў паміж дзьвюма краінамі, а таксама аб спрашчэньні візавага рэжыму. У дыскусіі пад загалоўкам „Стратэгічны дыялёг” Польшчу прадстаўляў Марэк Магероўскі (Marek Magierowski).
Паводле польскага боку, асноўная праблема ў адносінах паміж Польшчай і Кітаем -гэта дэфіцыт у гандлёвых абаротах. Таму Польшча хоча большага адкрыцьця кітайскага рынку на польскія прадукты харчаваньня.
„Мы плянуем давесьці да зьмяншэньня дэфіцыту ў двухбаковых гандлёвых абаротах, між іншым, шляхам росту экспарту польскіх прадуктаў харчаваньня”, - кажа Марэк Магероўскі.
Польшча плянуе таксама павелічэньне да 15 колькасьці пунктаў у Кітаі, якія будуць выдаваць польскія візы. Міністэрства замежных спраў хоча таксама, каб палякі маглі больш лёгка атрымаць візу ў Кітай.