Logo Polskiego Radia
Print

Кіруючая партыя хоча забраць дом генэрала Ярузэльскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.09.2017 12:54
Гарадзкія ўлады прадалі вілу сям’і Ярузэльскіх з 93% скідкай.
Foto: PAP/Tomasz Gzell

Палітыкі партыі «Права і справядлівасьць» (ПіС) зьвярнуліся ў пракуратуру ў сувязі з падазрэньнем аб незаконнай прыватызацыі дому генэрала Войцеха Ярузэльскага ў прэстыжным раёне Варшавы Макотаў.

Гарадзкія ўлады прадалі вілу сям’і Ярузэльскіх з 93% скідкай. Дэпутат ПіС Павал Лісецкі падазрае чыноўнікаў у злачынстве. Яны зьмянілі юрыдычны статус дому з маёмасьці, якую можна аддаваць у бестэрміновую арэнду, на нероухомасьць, якую можна прадаваць ва ўласнасьць. Лісецкі тлумачыць, што іншым сем'ям, які прасілі прыватызаваць падобныя дамы, гарадзкія чыноўнікі амаль заўсёды адмаўлялі.

Віла ў варшаўскім раёне Макотаў да вайны належала роду Пшэдпэлскіх. Пасьля вайны яна была нацыяналізаваная камуністычнымі ўладамі. У 1973 годзе дом атрымаў генэрал Войцех Ярузэльскі - будучы кіраўнік Польскай Народнай Рэспублікі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт