60% польскіх кампаній маюць праблемы з пошукам супрацоўнікаў
Аднак, нягледзячы на гэта, тэндэнцыя да павышэньня рэальнай заработнай платы ня бачная.
Ужо 60% буйных і сярэдніх польскіх кампаній маюць праблемы з адшуканьнем адпаведна кваліфікаваных супрацоўнікаў. Нягледзячы на гэта, павышэньне рэальнай заработнай платы не заўважаецца, а нават можна казаць пра яе зьмяншэньне. Для параўнаньня, у папярэднім квартале гэты паказчык склаў 46%, год таму – 32%, а два гады таму – 20%. Пра гэта сьведчыць даклад цэнтра „Grand Thornton”, дадзеныя якога прыводзіць „Dziennik Gazeta Prawna”.
„Праблема недахопу працоўнай сілы перастала быць праблемай на мікраэканамічным узроўні й стала сыстэмным фактарам, які зьніжае патэнцыял разьвіцьця эканомікі ў цэлым”, - чытаем у дакладзе.
Экспэрты адзначаюць, што 9 гадоў таму, калі Польшча была ўключана ў глябальнае дасьледаваньне цэнтра „Grand Thornton”, польскія прадпрымальнікі ў якасьці асноўнага бар'ера для разьвіцьця эканомікі называлі бюракратыю. У апошнім дакладзе бюракратыя апынулася на другім месцы (52%), а праблема нумар адзін – адсутнасьць працоўных рук.
Яшчэ два гады таму польская сытуацыя, калі гаворка ідзе пра праблемы з пошукам працаўнікоў, не адрозьнівалася асабліва ад сытуацыі ў іншых краінах. Але гэта зьмянілася й цяпер Польшча зьяўляецца адной з дзяржаваў, дзе дэфіцыт рабочай сілы найбольш прыкметны.
З большымі праблемамі па гэтым пытаньні змагаюцца толькі працадаўцы ў Японіі, дзе пра недахоп рабочай сілы заяўляе ажно 76% кампаній. У гэтым пляне палякі апярэджваюць таксама Нямеччыну.
І, хоць можна было б спадзявацца, што працадаўцы, якія ня могуць знайсьці супрацоўнікаў, значна павысяць зарплаты ў сваіх кампаніях, то вынікі дасьледаваньня гэтага не пацьвярджаюць. Паводле аўтараў дакладу, тэндэнцыя да павышэньня зарплаты ня толькі не павысілася, але нават зьменшылася, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз