Logo Polskiego Radia
Print

На Беласточчыне адзначылі 70-годзе блаславёнага Ежы Папялушкі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.09.2017 17:51
Ежы Папялушка – каталіцкі сьвятар, зьвязаны з антыкамуністычнай апазыцыяй, у 1984 годзе забіты супрацоўнікамі Службы бясьпекі.

У вёсцы Акопы (гміна Сухаволя Сакольскага павету) на Беласточчыне адбылося адзначэньне 70-й гадавіны дня нараджэньня Ежы Папялушкі. У рамках мерапрыемства прайшоў канцэрт ды сьвятая імша. Яе ўзначаліў каталіцкі мітрапаліт беластоцкі арцыбіскуп Эдвард Азароўскі.

На мерапрыемстве прысутнічаў намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яраслаў Зяліньскі, які сам родам з Падляскага ваяводзтва.
Ежы Папялушка – каталіцкі сьвятар, зьвязаны з антыкамуністычнай апазыцыяй у часы ПНР, у 1984 годзе забіты супрацоўнікамі Службы бясьпекі за сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён нарадзіўся 14 верасьня 1947 года ў вёсцы Акопы ў сялянскай сямʼі.

Паводле Касьцёла, ксёндз Папялушка памёр мучаніцкай сьмерцю за веру, таму ў 2009 годзе быў прыведзены ў лік блаславёных. Цяпер Ватыкан праводзіць працэс кананізацыі ксяндза Папялушкі.

вс

фота: PAP/Artur Reszko

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт