LG пабудуе фабрыку аўтамабільных акумулятараў у Польшчы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.09.2017 12:58
Краіна стане найбунейшым вытворцам акамулятараў да эдектрычных аўтаў у Эўропе.
www.pixabay.com
Праз два тыдні будзе завершана пагадненьне зь фірмай LG наконт будаўніцтва акумулятарнага завода для электрычных аўтамабіляў у Кабежыцах. Пра гэта заявіў старшыня Агенцтва па разьвіцьці прамысловасьці Польшчы Марцін Хлудзіньскі.
Інвэстыцыя будзе ажыцьцяўляцца ў рамках спэцыяльнай эканамічнай зоны Эўрапарк Вісласан.
У выніку, Польшча стане найбуйнейшым у Эўропе вытворцам акумулятарных батарэй для электрычных машын. На новай фабрыцы будуць вырабляцца літый-іённыя батарэі, якія будуць пастаўляцца на ўвесь эўрапейскі рынак.
Гэта азначае ўмацаваньне каапэратыўных сувязяў з многімі вытворцамі па ўсёй Эўропе, а таксама з польскімі фірмамі ды разьвіцьцё польскага навукова-дасьледчага патэнцыялу.
Інвэстыцыя LG называецца важным крокам у разьвіцьці вытворчасьці электрамабіляў у Польшчы. Агульны памер інвэстыцый LG складзе больш за мільярд эўра.
ПР/юл