У Польшчы хочуць вярнуць паляваньне на ласёў
Навукоўцы з Польскай акадэміі навук і Беластоцкага ўнівэрсытэту заклікаюць міністра навакольнага асяродзьдзя не падпісваць распараджэньня, якое вяртае паляваньне на ласёў у Польшчы.
У апошнія дні жніўня Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя апублікавала праект распараджэньня, якое дазваляе паляваньне на лася ў шасьці ваяводзтвах. У 2001 годзе ў Польшчы ўведзены мараторый на адстрэл гатунку. Забарона на паляваньне была ўведзена ў сувязі з малой лічбай ласёў. Цяпер, паводле міністэрства, ласёў ёсьць каля 20 тысяч. Чыноўнікі падкрэсьліваюць, што на прапанаваных для паляваньня тэрыторыях ласёў ёсьць 5 і больш на тысячу гектараў, а на карысьць адстрэлу прамаўляюць шкоды ў лясах, страты ў сельскай гаспадарцы і ўсё большая колькасьць аўтамабільных аварый з удзелам ласёў.
Навукоўцы зьвяртаюць увагу на тое, што прапанаваныя зьмены памылковыя. Адмыслоўцы падкрэсьліваюць, што ўсе рашэньні павінны грунтавацца на выніках аб’ектыўных навуковых дасьледаваньняў, паколькі лось – гэта «нацыянальнае дабро», ацалелы пасьля Другой сусьветнай вайны гатунак. Паводле падпісантаў звароту, цяпер няма канкрэтных дадзеных аб тым, колькі ласёў у Польшчы, а пануе тэндэнцыя завышэньня іх колькасьці.
Навукоўцы з Польскай акадэміі навук і Беластоцкага ўнівэрсытэту заклікаюць міністра навакольнага асяродзьдзя не падпісваць распараджэньня, якое вяртае паляваньне на ласёў у Польшчы.
У апошнія дні жніўня Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя апублікавала праект распараджэньня, якое дазваляе паляваньне на лася ў шасьці ваяводзтвах. У 2001 годзе ў Польшчы ўведзены мараторый на адстрэл гатунку. Забарона на паляваньне была ўведзена ў сувязі з малой лічбай ласёў.
Цяпер, паводле міністэрства, ласёў ёсьць каля 20 тысяч. Чыноўнікі падкрэсьліваюць, што на прапанаваных для паляваньня тэрыторыях ласёў ёсьць 5 і больш на тысячу гектараў, а на карысьць адстрэлу прамаўляюць шкоды ў лясах, страты ў сельскай гаспадарцы і ўсё большая колькасьць аўтамабільных аварый з удзелам ласёў.

ав