Logo Polskiego Radia
Print

Найбагацейшыя палякі павінны вярнуць дзяржаве 220 млн дал.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.08.2017 12:20
Кампанія «Вялікапольская аўтастрада», якая належыць сям'і Кульчыкаў, атрымлівала завышаную кампэнсацыю.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Gazeta Polska Codziennie
895 млн злотых (220 млн даляраў) павінна вярнуць акцыянэрнае таварыства «Вялікапольская аўтастрада» дзяржаве. Такое рашэньне прыняла Эўрапейская камісія. Акцыянэрнае таварыства належыць сям’і Кульчыкаў (брат і сястра – найбагацейшыя палякі). ЭК тлумачыць, што кампанія гадамі атрымлівала ад дзяржавы завышаную кампэнсацыю з бюджэту краіны. «Мы гадамі зьвярталі ўвагу на тое, што дзяржаве павінны быць вернутыя грошы, якія ўрад Саюзу левых сіл прызнаў акцыянэрнаму таварыству», – гаворыць выданьню віцэ-міністар інфраструктуры і будаўніцтва Ежы Шміт.
Справа пачалася ў 2005 годзе, калі Саюз левых сіл памяняў Закон аб платных аўтастрадах. Згодна са зьменамі, была адменена падвойная аплата за карыстаньне дарог для грузавых аўтамабіляў. Да гэтага часу грузавыя аўтамабілі павінны былі плаціць за праезд нягледзячы на тое, што ў іх былі віньеткі. Пасьля зьмен, была адмененая дадатковая аплата для грузавікоў.
Польская ўлада вырашыла кампэнсаваць фірме «Вялікапольская аўтастрада», якая прыналежала сям’і Кульчыкаў, страты. Кампэнсацыю выплачвалі ў 2005-2011 гадах. Аднак «Вялікапольская аўтастрада» завышала свае страты і ў выніку атрымлівала значна большую кампэнсацыю.
Польшча паведаміла пра выпадак у Эўрапейскую камісію ў 2012 годзе. ЭК у пятніцу прыняла рашэньне, што фірма павінна вярнуць дзяржаве 895 млн злотых (220 млн даляраў). Фірма «Вялікапольская аўтастрада» не камэнтуе справы.

Gazeta Polska Codziennie: 895 млн злотых (220 млн даляраў) павінна вярнуць акцыянэрнае таварыства «Вялікапольская аўтастрада» дзяржаве. Такое рашэньне прыняла Эўрапейская камісія. Акцыянэрнае таварыства належыць сям’і Кульчыкаў (брат і сястра – найбагацейшыя палякі). ЭК тлумачыць, што кампанія гадамі атрымлівала ад дзяржавы завышаную кампэнсацыю з бюджэту краіны. «Мы гадамі зьвярталі ўвагу на тое, што дзяржаве павінны быць вернутыя грошы, якія ўрад Саюзу левых сіл прызнаў акцыянэрнаму таварыству», – гаворыць выданьню віцэ-міністар інфраструктуры і будаўніцтва Ежы Шміт.

Справа пачалася ў 2005 годзе, калі Саюз левых сіл памяняў Закон аб платных аўтастрадах. Згодна са зьменамі, была адменена падвойная аплата за карыстаньне дарог для грузавых аўтамабіляў. Да гэтага часу грузавыя аўтамабілі павінны былі плаціць за праезд нягледзячы на тое, што ў іх былі віньеткі. Пасьля зьмен, была адмененая дадатковая аплата для грузавікоў.

Польская ўлада вырашыла кампэнсаваць фірме «Вялікапольская аўтастрада», якая прыналежала сям’і Кульчыкаў, страты. Кампэнсацыю выплачвалі ў 2005-2011 гадах. Аднак «Вялікапольская аўтастрада» завышала свае страты і ў выніку атрымлівала значна большую кампэнсацыю.

Польшча паведаміла пра выпадак у Эўрапейскую камісію ў 2012 годзе. ЭК у пятніцу прыняла рашэньне, што фірма павінна вярнуць дзяржаве 895 млн злотых (220 млн даляраў). Фірма «Вялікапольская аўтастрада» не камэнтуе справы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт