Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны авіяфэстываль Air Show-2017 у Радаме дасягнуў вялікі посьпех

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.08.2017 17:25
Больш за 100 тыс. чалавек на працягу двух дзён глядзелі авіяцыйны паказ International Air Show-2017.
PAP/Jacek Turczyk

У Радаме ў ста кілямэтрах ад Варшавы ў нядзелю завяршыўся міжнародны авіяцыйны паказ International Air Show-2017. На зямлі і ў паветры можна было ўбачыць больш за 160 грамадзянскіх і ваенных самалётаў з 11 краін – Польшчы, Украіны, Чэхіі, Нідэрляндаў, Італіі, Румыніі, Аўстрыі, Нямеччыны, Летувы, Латвіі і ЗША.

Гледачы змаглі ўбачыць у дзеяньні таксама 7 пілятажных каманд, якія прадэманстравалі фігуры вышэйшага пілятажу. У цэлым, двухдзённая праграма Радамскага Air Show-2017 ўключала ў сябе больш за 20 гадзін авіяпаказаў, у тым ліку паказы пілятажу верталётаў, дронаў і дэльтаплянаў.

Была падрыхтаваная таксама экспазыцыя наземнай ваеннай тэхнікі з усімі відамі ўзброеных сіл Польшчы.

Бронетранспартэры Расамак, танкі Леапард і ракетныя пускавыя ўстаноўкі, сапёрныя робаты і тактычнае абсталяваньне спэцыяльных падразьдзяленьняў наведалі каля трох тысяч чалавек.

Нагадаем, міжнародны авіяцыйны паказ праводзіцца на радамскім аэрапорце Садкув з 2000 году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт